Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • youtube https://www.instagram.com X
  • Ru Be En
  • Стужка навін
Галоўная / Стужка навін

Стужка навін

08.09.2020
Адзіны дзень бяспекі прайшоў у школах і гімназіях г.Мінска
З 1 па 10 верасня 2020 года ў Рэспубліке Беларусь праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Яе мэта-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. У рамках акцыі Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, плакаты) з рэкамендацыямі па правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў 2 "А"клас дзяржаўнай установы адукацыі " Сярэдняя школа №140 г. Мінска", 10"В"клас дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №22 г.Мінска",  дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сярэдняя школа №121 г.Мінска" і дзяржаўная ўстанова адукацыі " Сярэдняя  школа №49 г. Мінска" . Класны кіраўнік 2"А"класа Зуява Святлана Валер'еўна і класны кіраўнік 10"В" класа Пятрова Алена Канстанцінаўна правялі інфармацыйныя гадзіны па тэме і распавялі пра тое, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі неабходна прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды, а таксама аб правілах паводзін на лёдзе.    
03.09.2020
Гідраметэаралагічная абстаноўка ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў жніўні 2020 года
  У жніўні 2020 года сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала +18,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,3ºС. Усе тры дэкады былі цёплымі. Цяплей было ў першай і трэцяй дэкадах, сярэдняя тэмпература паветра якіх была вышэйшай за норму на 1,6 і 1,8ºС адпаведна.  У сярэднім па краіне адзначаўся дэфіцыт ападкаў: выпала 58,6 мм або 87% месячнай нормы. На асобных метэастанцыях зарэгістравана 1,5-2 месячныя нормы ападкаў. На працягу месяца ападкі выпадалі вельмі нераўнамерна. У першай і другой дэкадах жніўня назіраўся моцны дэфіцыт ападкаў: выпала 19% і 42% нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе адзначаўся лішак увільгатнення: выпала 208% дэкаднай нормы. У першых двух дэкадах жніўня на рэках назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіна ў г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. На прытоку Сожа рацэ Остер у в.Ходунь узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму. У трэцяй дэкадзе на большасці рэк адзначаўся рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. Мінімальныя ўзроўні вады на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Віліі і Прыпяці наблізіліся да шматгадовых мінімумаў для жніўня, а на рацэ Ясельда ў г.Бяроза (прыток Прыпяці) значэнне мінімальнага ўзроўню вады апусцілася ніжэй гістарычнага мінімуму для гэтага часу года. У жніўні воднасць Бярэзіны была на 15-20% менш за норму, Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Заходняга Буга і Прыпяці была ў два разы менш звычайнай для гэтага часу года. Больш за норму была воднасць Сожа, Дняпра ў г.Орша і г.Рэчыца на 10-35% і Дняпра на ўчастку Магілёў-Жлобін на 55-65%. Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах краіны склала +16 +23°С, што блізка і некалькі ніжэй звычайнай для гэтага часу года.  
02.09.2020
КАРОТКАЯ КЛІМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА І ПРАГНОЗ НАДВОР'Я ПА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ НА ВЕРАСЕНЬ 2020 ГОДА
У верасні тэмпература паветра паніжаецца ад першай дэкады да трэцяй.  У 75% гадоў самай цёплай бывае першая дэкада, часам (прыкладна адзін раз у 5 гадоў) самай цёплай бывае другая дэкада і раз у 20 гадоў - трэцяя дэкада. Верасень - першы месяц восені, пачаткам якой лічыцца пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз +14°С у бок паніжэння (канец кліматычнага лета). У сярэднім гэты пераход ажыццяўляецца ў першай дэкадзе верасня. Сярэдняя месячная тэмпература паветра (кліматычная норма) вагаецца ад +11°С на паўночным усходзе да +13°С на паўднёвым захадзе рэспублікі і ў параўнанні са жніўнем паніжаецца на 5°С. У залежнасці ад характару развіцця атмасферных працэсаў у асобныя гады яна можа адхіляцца ад кліматычнай нормы. Цяплей, чым звычайна на 2-3°С быў верасень 1955, 1975, 1994, 2015, 2018 гадоў, халадней - на 2-3°С выдаўся верасень 1959, 1973, 1977, 1978, 1986, 1990, 1993, 1996 гадоў.  У дзённыя гадзіны паветра часцей за ўсё выграваецца да +15 +19°С, у самыя цёплыя дні ў палове гадоў – да +23 +27°С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра ў верасні быў адзначаны 1 верасня 2015 года ў Жыткавічах і склаў +35,6°С. Начная тэмпература паветра звычайна бывае +6 +9°С. Абсалютны мінімум (-8,5°С) зафіксаваны ў ноч на 29 верасня 1966 года на метэастанцыі Палеская. У канцы верасня ў паўночна-ўсходніх раёнах рэспублікі ў паветры звычайна адзначаюцца першыя восеньскія замаразкі. Першыя замаразкі на паверхні глебы на большай частцы краіны ўжо могуць назірацца ў першай дэкадзе верасня, паўсюдна - у другой дэкадзе месяца. У выпадку вельмі цёплай восені замаразкаў у верасні не бывае. У сярэднім за месяц бывае 11-16 дзён з ападкамі і выпадае 49 - 77 мм ападкаў (кліматычная норма). Ад года да года месячная сума ападкаў значна вагаецца, і ў дажджлівыя месяцы сума ападкаў можа дасягаць 2 - 3 месячных нормы і складаць 120 - 210 мм, у засушлівыя гады яна памяншаецца да 1 – 18 мм. Ападкі ў верасні выпадаюць у выглядзе дажджу, аднак пры моцных пахаладаннях у другой палове месяца магчыма і выпадзенне першага снегу, а ў канцы верасня 1972 года месцамі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях на непрацяглы час усталяваўся першы снежны полаг. У верасні ў сярэднім адзначаецца 3 - 8 дзён з туманам, максімальны лік дзён з туманам складае 13 - 17. Навальнічная дзейнасць у верасні слабее, і ў сярэднім адзначаецца толькі 1 - 2 дня з навальніцай. Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў верасні 2020 года чакаецца на 1 - 1,5 градуса вышэй сярэдніх шматгадовых значэнняў (кліматычная норма +11 + 13°С). Месячная колькасць ападкаў у верасні 2020 года мяркуецца ў межах кліматычнай нормы (кліматычная норма 49-77 мм).
01.09.2020
Агляд воднага рэжыму рэк у жніўні і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў верасні 2020 года
Агляд воднага рэжыму рэк у жніўні У першых двух дэкадах жніўня на рэках назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады і роўны іх ход. У выніку чаго на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.п.Лоеў, Бярэзіна ў г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. На прытоку Сожа рацэ Остер у в.Ходунь узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі выхаду вады на пойму. У трэцяй дэкадзе на большасці рэк адзначаўся рост узроўняў вады, абумоўлены выпадзеннем ападкаў. У жніўні воднасць Бярэзіны была на 15-20% менш за норму, Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Заходняга Буга і Прыпяці была ў два разы менш звычайнай для гэтага часу года. Больш за норму была воднасць Сожа, Дняпра ў г.Орша і г.Рэчыца на 10-35% і Дняпра на ўчастку Магілёў - Жлобін на 55-65%. Мінімальныя ўзроўні вады на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Віліі і Прыпяці наблізіліся да шматгадовых мінімумаў для жніўня, а на рацэ Ясельда ў г.Бяроза (прыток Прыпяці) значэнне мінімальнага ўзроўню вады апусцілася ніжэй гістарычнага мінімуму для гэтага часу года. На дату складання прагнозу на рэках пераважае рост узроўняў вады. На суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа назіраюцца неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту.  Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў верасні Мінімальныя ўзроўні вады ў верасні прагназуюцца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтага часу года.
19.08.2020
Штармавое гідралагічнае апавяшчэнне аб распачатай небяспечнай з'яве
На рацэ Днепр у г.Жлобін узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
18.08.2020
Штармавое гідралагічнае апавяшчэнне аб распачатай небяспечнай з'яве
На рацэ Днепр у г.Рэчыца і г.Лоеў узроўні вады апусціліся ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
18.08.2020
Прэс-канферэнцыя «Папярэджанне і ліквідацыя пажараў у экасістэмах»
17 жніўня 2020 года ў прэс-цэнтры  Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Папярэджанне і ліквідацыя пажараў у экасістэмах» . У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел: Бяганскі Аляксандр Віктараві  - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" (Белгідрамет); Іофе Аляксей Аляксандравіч  - першы намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, палкоўнік унутранай службы; Бойка Аляксей Андрэевіч  - кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Пачынаючы з канца ліпеня ў Беларусі ўсталявалася гарачае надвор'е. Высокі тэмпературны фон назіраецца ў паўднёвай частцы краіны. Асноўны пасыл, які накіравалі спецыялісты ў адрас усіх жыхароў і гасцей рэспублікі – ўвага пры звароце з агнём. У лясным фондзе Мінлясгаса па стане на 17 жніўня 2020 года зарэгістравана 986 выпадкаў лясных пажараў на агульнай плошчы 6 575,6 га. Як растлумачыў Аляксей Бойка, для ранняга выяўлення і своечасовага тушэння лясных пажараў у структуры галіны маецца 661 адзінка пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з якіх 623 абсталяваны сістэмамі відэаназірання. Таксама працягваецца ўкараненне аўтаматызаванай дыстанцыйнай сістэмы ранняга выяўлення ўзгаранняў у лясным фондзе-АС "Відэаназіранні» і "Лясны вартавы". Паводле інфармацыі Аляксея Іофе ў 2020 годзе колькасць прыродных пажараў у параўнанні з 2019 годам павялічылася на 91,6%. Найбольшая колькасць узгаранняў адзначана на тэрыторыях Брэсцкай і Мінскай абласцях. Для выяўлення пажараў у прыродных экасістэмах выкарыстоўваюцца розныя віды маніторынгу: касмічны, авіяцыйны і наземны. Авіяцыйны ажыццяўляецца дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установай «Авіяцыя» МНС Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе вызначаны 38 маршрутаў авіяпатрулявання і выстаўлены 12 паветраных судоў для авіяцыйнай аховы лясоў. Што тычыцца наземнага маніторынгу, то ён ажыццяўляецца спецыялістамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя ўзята з сайта  http://www.dompressy.by/2020/08/17/17-0815-00-press-konferenciya-preduprezhdenie-i-likvidaciya-pozharov-v-ekosistemax-2/  
14.08.2020
Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб небяспечнай з'яве
У бліжэйшыя дні на рацэ Сож у г.Гомель узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту. 
06.08.2020
Цырымонiя адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна»
6 жніўня 2020 года ў 11.00 гадзін на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна (паблізу аг.Абухава) адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна» (далей – цырымонія адкрыцця). У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык, прадстаўнікі Гродзенскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама інжынерных арганізацый ТАА «Продам» і Брэсцкага філіяла НІРУП «Інстытут Белндіс» – навукова-тэхнічны цэнтр.                                                           фота ўзята з www.grodnonews. З урачыстай прамовай выступілі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч, дырэктар філіяла навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут Белндіс»-навукова-тэхнічны цэнтр (г.Брэст) Дзяркач Валерый Мікалаевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Продам» (г.Брэст) Дзякаў Андрэй Уладзіміравіч. Развіццё сеткі радыёлакацыйных назіранняў на тэрыторыі Беларусі дазволіць стварыць адзінае радыёлакацыйнае поле, павялічыць своечасовасць і дакладнасць штармавых папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з'явах надвор'я. Прагнозы малой своечасовасці (да 6 гадзін) найбольш запатрабаваны для забеспячэння бяспекі палётаў паветраных судоў, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі (на час агратэхнічных работ), а таксама пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў. Апрацоўка радыёлакацыйных дадзеных дазваляе сіноптыкам будаваць метэаралагічныя карты небяспечных з'яў надвор'я, вышыні верхняй мяжы воблачнасці, сумы і інтэнсіўнасці ападкаў, хуткасці шквалаў, вызначаць наяўнасць зон турбулентнасці і абледзянення і іншых параметраў.                                                                 фота ўзята з www.grodnonews. Сетка радыёлакацыйных назіранняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі да нядаўняга часу складалася з двух доплераўскіх метэаралагічных радыёлакатараў (далей – ДМРЛ), размешчаных у гарадах Мінск і Гомель, а таксама метэаралагічнага радыёлакатара старога ўзору (МРЛ-5) у горадзе Брэст. Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі, у канцы 2018 года быў пабудаваны доплераўскi метэаралагічны лакатар у г.Віцебск, і да канца 2020 года будзе ажыццёўлена замена МРЛ-5 у г.Брэст на новы ДМРЛ. Такім чынам, з уводам ДМРЛ у г.Гродна сетка радыёлакацыйных назіранняў Белгідрамета будзе складацца з 5 радыёлакатараў, аб'яднаных у адну сістэму.                                                                       фота ўзята з www.grodnonews. Па завяршэнні мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы была перарэзана сімвалічная стужка, якая дала старт ажыццяўленню радыёлакацыйных назіранняў у г.Гродна.
05.08.2020
Прэс-канферэнцыя «Забеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2020 года»
5 жніўня 2020 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя «Забеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2020 года» . У праведзеным прэс-мерапрыемстве прымалі ўдзел Турчын Дзмітрый Мікалаевіч  - начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь; Карповіч Станіслаў Канстанцінавіч  - начальнік Галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; Бяганскі Аляксандр Віктаравіч  - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета.   Прэс-канферэнцыя  «З абеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2020 года»    
[41..51] 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 [61..71]

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2025