Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • X facebook telegram
  • Ru Be En
  • Стужка навін
Галоўная / Стужка навін

Стужка навін

07.05.2021
Кліматычныя дадзеныя на 9 мая па г.Мінску (з 1945 года па 2020 год)
Кліматычныя дадзеныя на 9 мая па г.Мінску (з 1945 года па 2020 год) Сярэдняя сутачная тэмпература паветра +11,9°С. Максімальная тэмпература паветра днём (+26,2°С) назіралася ў 2013 годзе. Мінімальная тэмпература паветра ўначы (-1,8°С) зарэгістравана ў 1953 годзе. Максімальную колькасць ападкаў за суткі (19 мм) адзначана ў 1978 годзе. 9 мая 1945 года , калі прыйшла вестка аб капітуляцыі фашысцкай Германіі, у г.Мінску было халаднавата: ноччу паветра астуджалася да +2,9°С, дзённая тэмпература не перавысіла +12,3°С, сярэднесутачная тэмпература паветра склала +6,6°С. адзначаўся невялікі дождж, выпала 0,5 мм ападкаў. Халодным, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра ніжэй +5°С, гэты дзень быў у 1946, 1953, 1987 і 2017 ггадах , а самым халодным 9 мая было ў 1953 годзе, калі сярэднясутачная тэмпература паветра склала +0,9°С, а слупок тэрмометра не падымаўся вышэй +5°С, у начныя гадзіны ён апускаўся да -1,8°С. Цёплымі, з сярэднясутачнай тэмпературай паветра вышэй +18°С, былі 9 мая ў 1954, 1963, 1966, 1981, 1996, 2002, 2013, 2016 і 2018 гадах. Самым гарачым Дзень Перамогі быў у 2013 годзе з сярэднясутачнай тэмпературай +19,5°С, калі днём максімальная тэмпература паветра дасягала +26,2°С. У большасці гадоў за пасляваенны перыяд ападкаў 9 мая не адзначалася або яны былі невялікімі, калі выпадала менш за 1 мм. Дажджлівым 9 мая апынулася ў 1946, 1978, 1996, 1997, 2005 і 2010 гадах, калі колькасць выпадшых ападкаў перавышала 10 мм. Самым дажджлівым за пасляваенны перыяд лічыцца 9 мая 1978 года, калі колькасць ападкаў склала 19 мм.  
07.05.2021
Віншаванне начальніка Белгідрамета Канавальчыка А.В. з вялікім святам - Днём Перамогі!
 Паважаныя ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія калегі! Ад імя калектыву Белгідрамета і ад сябе асабіста сардэчна віншую Вас з вялікім святам -  Днём Перамогі! Дзевятае мая - святая дата для кожнага беларуса. Дзень, які вярнуў нашаму народу надзею на будучыню. Мы шануем гераізм і бясстрашнасць абаронцаў Айчыны, якія верылі ў перамогу і мужна змагаліся за Радзіму. Хай перамога і памяць пра яе заўсёды будуць у нашых сэрцах, добрых справах, накіраваных на развіццё нашай краіны і светлую будучыню нашчадкаў. Мы дзякуем усім, хто падарыў нам мір і свабоду, хто змагаўся на фронце і ў тыле, хто адраджаў краіну ў цяжкія пасляваенныя гады. Ад душы жадаем усім моцнага здароўя і даўгалецця, дабрабыту і шчасця, спакою і ўпэўненасці ў годнай будучыні нашай цудоўнай краіны.
07.05.2021
7 мая - Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі
7 мая у Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі . Гэтае прафесійнае свята было вызначана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26.03.1998. Гістарычныя карані гэтага свята ўпіраюцца яшчэ ў канец XIX стагоддзя, калі 7 мая 1895 года выдатны рускі фізік Аляксандр Папоў зрабіў навуковы даклад аб новым метадзе бесправадной перадачы электрычных сігналаў з выкарыстаннем радыёхваль і правёў першы публічны сеанс радыёсувязі. Праз год А. Папоў прадставіў шырокай грамадскасці першы прыбор, здольны перадаваць радыёсігналы, пераслаў на адлегласць каля 250 метраў радыёграму, якая складалася ўсяго толькі з двух слоў: «Генрых Герц» (Генрых Герц – знакаміты нямецкі фізік, заснавальнік фундаментальнай электрадынамікі). Упершыню Дзень радыё адзначылі ў СССР у 1925 годзе. Але афіцыйны статус свята атрымаў значна пазней. 4 мая 1945 года ў гонар 50-тай гадавіны з дня вынаходкі А. Папова, Саўнаркам СССР прыняў пастанову аб заснаванні 7 мая штогадовага свята «Дзень радыё». Тэлебачанне і радыё трывала ўвайшлі ў жыццё Белгідрамета. Ужо многія гады мы супрацоўнічаем з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ), у тым ліку радыё і тэлебачання. Таму супрацоўнікі Белгідрамета хочуць павіншаваць усіх прадстаўнікоў СМІ з прафесійным святам і пажадаць росквіту і развіцця, а таксама нам усім - доўгага і плённага супрацоўніцтва .  
06.05.2021
5 мая адбылася сустрэча працоўнага калектыва Белгідрамета з Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А. П. Худыкам
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь А.П. Худык 5 мая 2021 года сустрэўся з працоўным калектывам Белгідрамета. Сваё ўступнае слова Андрэй Паўлавіч пачаў са слоў пра Вялікую Айчынную вайну, аб тым, як важна цяперашняму і будучым пакаленням памятаць і шанаваць памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё за нашу светлую будучыню. Згодна з парадкам сходу, начальнік Белгідрамета А.В. Канавальчык распавёў аб выніках працы за 1-ы квартал 2021 года. У прыватнасці, гаворка ішла аб рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па тэхнічнай мадэрнізацыі Белгідрамета на 2021 год, фінансава-эканамічных паказчыках вытворчай дзейнасці і іншых пытаннях па асноўных напрамках дзейнасці Белгідрамета, такіх як метэаралагічнае забеспячэнне палётаў грамадзянскай авіяцыі, гідраметэаралагічнае і аграметэаралагічнае забеспячэнне, маніторынг навакольнага асяроддзя і радыяцыйны маніторынг. «Апраўдвальнасць прагнозаў надвор'я за студзень-сакавік 2021 года склала: сутачных па абласцях - 97,5%, сутачных па абласных цэнтрах - 94,2%, папярэджанняў аб неспрыяльных з'явах  -94,9%», акрэсліў Аляксандр Валер'евіч. Міністр адзначыў станоўчую дынаміку развіцця гідраметэаралагічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і ў завяршэнні сустрэчы павіншаваў калектыў Белгідрамета з надыходзячым святам - Днём Перамогі і пажадаў далейшых поспехаў у працоўнай дзейнасці.
05.05.2021
Прафсаюзная справаздачная канферэнцыя адбылася ў Белгідрамеце
Справаздачная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» адбылася 4 мая 2021 года. На разгляд прафсаюзнай канферэнцыі была ўнесена наступная павестка дня: - Справаздача аб рабоце прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» і аб падвядзенні вынікаў выканання калектыўнай дамовы Белгідрамета за 2020 год. - Справаздача аб працы рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі за 2020 год. - Аб выкананні каштарысу даходаў і выдаткаў прафсаюзнага бюджэту за 2020 год і зацвярджэнні каштарысу даходаў і выдаткаў прафсаюзнага бюджэту на 2021 год. Дэлегаты канферэнцыі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні парадку дня. Са справаздачным дакладам выступіла старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Аляхновіч. У сваім дакладзе Наталля Аляксандраўна падрабязна асвяціла работу прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд: рэгулярнасць правядзення пасяджэнняў, характар разглядаемых пытанняў, кантроль за прынятымі рашэннямі, расказала аб рабоце, якая праводзіцца па матывацыі прафсаюзнага членства з мэтай арганізацыйнага ўмацавання прафсаюзнай арганізацыі і многім іншым. Таксама яна праінфармавала прысутных у зале аб выніках выканання калектыўнай дамовы Белгідрамета за 2020 год. Па другім пытанні з дакладам рэвізійнай камісіі аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі выступіў член рэвізійнай камісіі Уладзімір Міхайлавіч Бабок. Аб выкананні каштарысу даходаў і выдаткаў прафсаюзнага бюджэту за мінулы год дэлегатаў праінфармавала казначэй першаснай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Мікалаеўна Суслава. Яна таксама азнаёміла дэлегатаў канферэнцыі з праектам каштарысу даходаў і выдаткаў прафсаюзнага бюджэту на 2021 год. Начальнікам Белгідрамета Аляксандрам Валер'евічам Канавальчыкам была дадзена станоўчая ацэнка дзейнасці прафсаюзнага камітэта. Ён у сваю чаргу прапанаваў прызнаць працу прафкама здавальняючай. Дэлегаты станоўча ацанілі працу прафкама, зацвердзілі справаздачу рэвізійнай камісіі і каштарыс даходаў і выдаткаў прафсаюзнага бюджэту на 2021 год. Асноўны пасыл праведзенай прафсаюзнай канферэнцыі: працягнуць працу, накіраваную на ўмацаванне і развіццё ўзаемадзеяння з наймальнікам у вырашэнні працоўных, сацыяльна-эканамічных праблем членаў калектыву праз калектыўна-дагаворную сістэму. У бягучым 2021 годзе ў прафсаюзнага камітэта ў перспектыве новыя планы па матывацыі ўступлення ў прафсаюз, па арганізацыі культурна-масавай і спартыўна-аздараўленчай работы, па развіцці інфармацыйнай палітыкі і сацыяльнага партнёрства на ўсіх узроўнях.
04.05.2021
Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў красавіку 2021 года
У красавіку сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала +6,5°С, што на 0,8°С ніжэй за кліматычную норму. Такі і больш халодны красавік адзначаецца ў сярэднім па тэрыторыі краіны раз у 2-3 гады , а апошні раз –  у 2017 годзе. На працягу месяца тэмпературны рэжым быў неаднародным. У першай і трэцяй дэкадах сярэдняя тэмпература паветра была на 0,6 і 3,9°С ніжэй за кліматычную норму адпаведна, у другой дэкадзе – на 2,1°С вышэй за норму. За красавік у сярэднім па Беларусі выпала 35,7 мм ападкаў , што склала 92% кліматычнай нормы. Найбольшая сума ападкаў адзначана на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – 40,2 мм або 101% нормы, найменшая - на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 29,4 мм або 75% нормы. Да пачатку красавіка скончылася фарміраванне максімальных узроўняў вады вясновай паводкі на Нёмане, Віліі, Заходнім Бугу і Бярэзіне. У першай палове красавіка сфармаваліся максімумы на Заходняй Дзвіне, Сожы і Прыпяці, а да канца месяца на Дняпры на ўчастку Орша – Магілёў. Значэнні максімальных узроўняў вады на названых вышэй рэках апынуліся блізкімі да сярэдніх значэнняў за шматгадовы перыяд назіранняў і некалькі ніжэй іх. У першай дэкадзе красавіка на большасці рэк назіраўся рост узроўняў вады, у выніку чаго на Прыпяці ў г.Петрыкаў і прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Ляцягі ўзроўні вады на непрацяглы час перавышалі небяспечныя высокія адзнакі. У другой і трэцяй дэкадзе на рэках адбываўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады апусціўся ніжэй за адзнаку, якая лімітуе суднаходства. На працягу месяца на асобных участках рэк басейнаў Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці вада знаходзілася на пойме. Воднасць Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа, Заходняга Буга і Прыпяці была блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі менш яе, а воднасць Нёмана, Віліі і Сожа ў г.Гомель на 40-60% менш за норму.
04.05.2021
Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў красавіку 2021 года
  У красавіку сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала +6,5°С, што на 0,8°С ніжэй за кліматычную норму. Такі і больш халодны красавік адзначаецца ў сярэднім па тэрыторыі краіны раз у 2-3 гады , а апошні раз –  у 2017 годзе. На працягу месяца тэмпературны рэжым быў неаднародным. У першай і трэцяй дэкадах сярэдняя тэмпература паветра была на 0,6 і 3,9°С ніжэй за кліматычную норму адпаведна, у другой дэкадзе – на 2,1°С вышэй за норму. За красавік у сярэднім па Беларусі выпала 35,7 мм ападкаў , што склала 92% кліматычнай нормы. Найбольшая сума ападкаў адзначана на тэрыторыі Магілёўскай вобласці – 40,2 мм або 101% нормы, найменшая - на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 29,4 мм або 75% нормы. Да пачатку красавіка скончылася фарміраванне максімальных узроўняў вады вясновай паводкі на Нёмане, Віліі, Заходнім Бугу і Бярэзіне. У першай палове красавіка сфармаваліся максімумы на Заходняй Дзвіне, Сожы і Прыпяці, а да канца месяца на Дняпры на ўчастку Орша – Магілёў. Значэнні максімальных узроўняў вады на названых вышэй рэках апынуліся блізкімі да сярэдніх значэнняў за шматгадовы перыяд назіранняў і некалькі ніжэй іх. У першай дэкадзе красавіка на большасці рэк назіраўся рост узроўняў вады, у выніку чаго на Прыпяці ў г.Петрыкаў і прытоку Сожа рацэ Проня ў в.Ляцягі ўзроўні вады на непрацяглы час перавышалі небяспечныя высокія адзнакі. У другой і трэцяй дэкадзе на рэках адбываўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады апусціўся ніжэй за адзнаку, якая лімітуе суднаходства. На працягу месяца на асобных участках рэк басейнаў Заходняга Буга, Дняпра, Бярэзіны, Сожа і Прыпяці вада знаходзілася на пойме. Воднасць Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа, Заходняга Буга і Прыпяці была блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі менш яе, а воднасць Нёмана, Віліі і Сожа ў г.Гомель на 40-60% менш за норму.
30.04.2021
Рабочая сустрэча спецыялістаў Белгідрамета, Расгідрамета і ФГБУ «НДЦ «Планета»
27-28 красавіка 2021 года ў г.Масква праходзіла рабочая сустрэча спецыялістаў Белгідрамета, Расгідрамета і ФГБУ «НДЦ «Планета». Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні распрацоўкі і развіцця новай інфармацыйнай сістэмы ГІС «САЮЗ», якая ствараецца ў рамках мерапрыемства 4 «Удасканаленне сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Саюзнай дзяржавы з выкарыстаннем гідраметэаралагічных сродкаў дыстанцыйных назіранняў» праграмы Саюзнай дзяржавы «Развіццё сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы» на 2017-2021 гады. Сістэма, якая распрацоўваецца, дазволіць у рэжыме рэальнага часу атрымліваць інфармацыю з касмічных апаратаў гідраметэаралагічнага прызначэння аб стане навакольнага асяроддзя на сумежных тэрыторыях Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (такую як: карціраванне паводак (у тым ліку на малых рэках), кантролю буйных скідаў (выкідаў) забруджвальных рэчываў, пажарнай абстаноўкі, стану расліннага покрыва і воднага асяроддзя, экалагічнага маніторынгу), што неабходна, у тым ліку для кантролю надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Акрамя таго, адбылося абмеркаванне праекта канцэпцыі праграмы Саюзнай дзяржавы ў сферы гідраметэаралогіі і сумежных з ёй абласцях на 2022-2026 гады. Дасягнуты дамоўленасці аб дапрацоўцы матэрыялаў, у тым ліку ў частцы ўдакладнення выканаўцаў і абгрунтавання запытаных аб'ёмаў грашовых сродкаў на выкананне запланаваных мерапрыемстваў.
30.04.2021
Віншаванне начальніка Белгідрамета Канавальчыка А.В. з 1 Мая - Святам працы!
  Дарагія калегі, сябры! Ад усёй душы віншую вас з 1 мая - Святам працы! 1 мая - свята для ўсіх, хто сваёй штодзённай працай стварае заўтрашні дзень для сваёй сям'і, росквіт і дабрабыт для сваёй краіны. Гэта свята аднолькава шануецца ўсімі пакаленнямі, і па праве можа лічыцца народным. Яно аб'ядноўвае ўсіх, хто любіць родны край і імкнецца сваёй плённай працай зрабіць яго ізабільны і шчаслівым. Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на шчасце нашай Радзімы!  
28.04.2021
XXVII Міжнародны ІКТ-форум ТІBО-2021 пройдзе ў Мінску з 1 па 4 чэрвеня 2021 года
Тэматычныя раздзелы выставы: Тэлекамунікацыйная і сеткавая інфраструктура: Тэхналогія Абсталяванне Рашэнне Паслуга IEM сістэмы і ERP платформы Галіновыя рашэнні Тэлевізійныя, мультымедыйныя і гульнявыя тэхналогіі Інструментальныя праграмныя сродкі Лічбавае выдавецтва і паліграфія Інтэрнэт тэхналогіі і паслугі Робататэхніка Тэхналогіі "разумнага горада" і "разумнай хаты" Сістэмы і тэхналогіі бяспекі (E-Security) Сістэмы аўтаматызаванага праектавання і кіравання Сучасныя тэхналагічныя Трэнды З інфармацыйным праспектам форуму можна азнаёміцца тут . Больш інфармацыі можна знайсці на сайце форуму .  
[41..51] 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 [61..71]

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2026