Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Дзейнасць / Радыяцыйна-экалагічная
16.02.2021

Радыяцыйна-экалагічная

Белгідрамет у рамках ускладзеных на яго функцый ажыццяўляе дзейнасць у галіне маніторынгу атмасфернага паветра, маніторынгу паверхневых вод, радыяцыйнага маніторынгу, удзельнічае ў правядзенні маніторынгу зямель (хімічнае забруджванне глеб на тэрыторыі населеных пунктаў і на фонавых тэрыторыях).

Назіранні за станам атмасфернага паветра, паверхневых вод, радыяцыйным становішчам ажыццяўляюцца на адпаведных сетках пунктаў назіранняў.

Маніторынг паверхневых вод праводзіцца ў 297 пунктах назіранняў (на 86 вадацёках, 53 азёрах і 21 вадасховішчы).

Назіранні па гідрахімічных паказчыках ажыццяўляюцца Рэспубліканскім цэнтрам аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, па гідрабіялагічных - Рэспубліканскім цэнтрам па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Назіранні па гідрабіялагічных паказчыках ажыццяўляюцца па асноўных супольнасцях прэснаводных экасістэм: фітапланктонам, зоапланктонам і хларафілам-а - ў вадаёмах, фітаперыфітонам і макразоабентасам – у вадацёках.

У сістэме маніторынгу атмасфернага паветра праводзяцца назіранні за зместам забруджвальных рэчываў у атмасферным паветры, атмасферных ападках і снежным покрыве. Маніторынг атмасфернага паветра праводзіцца ў 19 прамысловых гарадах рэспублікі, уключаючы абласныя цэнтры. Рэгулярнымі назіраннямі ахоплены тэрыторыі, на якіх пражывае 87 % насельніцтва буйных і сярэдніх гарадоў рэспублікі.

Ва ўсіх гарадах вызначаюцца канцэнтрацыі асноўных забруджвальных рэчываў (цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль, вугляроду аксід, азоту дыяксід), а таксама прыярытэтных спецыфічных забруджвальных рэчываў (фармальдэгіду, аміяку, фенолу, серавадароду, серавугляроду).

У месячных пробах атмасферных ападкаў вызначаецца іх кіслотнасць, кампаненты асноўнага солевага складу і ўтрыманне цяжкіх металаў.

Важным напрамкам маніторынгу атмасфернага паветра з'яўляюцца назіранні за трансгранічным пераносам забруджвальных паветра рэчываў, якія праводзяцца на заходняй мяжы рэспублікі (г.Высокае, Брэсцкая вобласць), паўночнай (г.Браслаў, Віцебская вобласць) і Усходняй (г.Мсціслаў, Магілёўская вобласць).

Сетка радыяцыйнага маніторынгу атмасфернага паветра складаецца з 41 стацыянарнага пункта вымярэнняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання, 25-ці пунктаў назіранняў за натуральнымі выпадзеннямі з атмасферы; 10-ці пунктаў назіранняў за радыеактыўнымі аэразолямі прыземнага слоя атмасферы.
Радыяцыйны маніторынг паверхневых вод ажыццяўляецца на 6 рэках, якія праходзяць па тэрыторыях, забруджаных у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС, на 3-х водных аб'ектах, размешчаных у раёне размяшчэння Беларускай АЭС і на 7 трансгранічных пунктах назіранняў.
Ацэнка радыеактыўнага забруджвання глебы праводзіцца на 39 пунктах назіранняў. Яшчэ на 11 пунктах назіранняў-ландшафтна-геахімічных палігонах - праводзіцца ацэнка інтэнсіўнасці міграцыі радыенуклідаў па вертыкальным профілі глеб.
На сетцы назірання праводзіцца маніторынг узроўняў магутнасці дозы гама-выпраменьвання, зместу натуральных і тэхнагенных радыенуклідаў, стронцыю-90, сумарнай α - і β-актыўнасці.

У Белгідрамеце з моманту стварэння нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя на правах структурных падраздзяленняў функцыянуюць 3 інфармацыйна-аналітычных цэнтра (маніторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод і радыяцыйнага маніторынгу), якія забяспечваюць збор, захоўванне, апрацоўку, аналіз інфармацыі, атрыманай па выніках правядзення названых відаў маніторынгу, і прадстаўленне экалагічнай інфармацыі.

З 1 студзеня 2017 года функцыя галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ГІАЦ) маніторынгу нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ўскладзены на Белгідрамет.
Асноўнай мэтай ГІАЦ з'яўляецца забеспячэнне інфармацыйных запатрабаванняў дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацый, іншых юрыдычных асоб і грамадзян экалагічнай інфармацыяй, атрыманай у рамках Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы