Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
    • Навуковая
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • youtube telegram X
  • Ru Be En
  • Стужка навін
Галоўная / Стужка навін

Стужка навін

07.07.2021
Спецыялісты Белгідрамета 7 ліпеня 2021 года прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі: «Аналіз умоў надвор'я, якія склаліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у першым паўгоддзі 2021 года. Вынікі маніторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод, глебы, радыяцыйнага маніторынгу»
  7 ліпеня 2021 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь у 11.00 адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Аналіз умоў надвор'я, якія склаліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у першым паўгоддзі 2021 года. Вынікі маніторынгу атмасфернага паветра, паверхневых вод, глебы, радыяцыйнага маніторынгу».  Ад Белгідрамета ў прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел Бяганскі Аляксандр Віктаравіч - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў, Багадзяж Алена Пятроўна - начальнік службы экалагічнай інфармацыі  і Самсонаў Уладзімір Леанідавіч - начальнік аддзела радыёспектраметрыі службы радыяцыйнага маніторынгу.  
05.07.2021
Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб небяспечнай з'яве
На рацэ Сож у г.Гомель узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
02.07.2021
Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў чэрвені 2021 года
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за першы летні месяц 2021 года склала + 19,9°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,5°С . Чэрвень 2021 года заняў 3 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года. Дзённыя тэмпературы ў першай палове месяца знаходзіліся ў асноўным у межах +20 +25ºС, у другой палове месяца павышаліся да +30ºС і вышэй, а 22-25 чэрвеня месцамі перавышалі 35-ці градусную адзнаку, што адпавядае крытэрыю небяспечнай з'явы. У трэцяй дэкадзе чэрвеня адзначалася інтэнсіўная хваля цяпла, у выніку якой на большай частцы тэрыторыі Беларусі, за выключэннем асобных пунктаў назіранняў пераважна на захадзе, былі абноўленыя абсалютныя максімумы тэмпературы паветра для чэрвеня.  За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 54,6 мм ападкаў, што склала 67% кліматычнай нормы , але па асобных пунктах назіранняў сума ападкаў за месяц перавысіла норму. Рэжым ўвільгатнення на працягу месяца быў неаднародным. Першая і другая дэкады былі засушлівымі: выпала 40 і 48% дэкаднай нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе выпала 110% дэкаднай нормы. Дажджы ў асноўным насілі ліўневы характар, суправаджаліся навальніцамі і выпадзеннем граду. У асобных раёнах дажджы дасягнулі крытэрыяў небяспечнай з'явы.  У чэрвені на рэках краіны назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады , у выніку чаго на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў, Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, прытоку Сожа рацэ Бесядзь, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Стыр, Случ і Пціч вада ўвайшла ў рэчышча, а на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. У апошняй пяцідзёнцы месяца выпадзенне ападкаў абумовіла павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Сожа, у сувязі з чым на прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ў в.Суша вада выйшла на пойму.  Воднасць большасці рэк у чэрвені была блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі ніжэй яе , больш за норму на 30% воднасць Бярэзіны і Дняпра ў г.Рэчыца, а на 65% воднасць Сожа ў г.Гомель.  Значэнне мінімальнага ўзроўню вады за чэрвень на рацэ Лань у в.Мокрава (прыток Прыпяці) апынулася ніжэй гістарычнага мінімуму за перыяд летне-восеньскай межань. Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках і вадаёмах у чэрвені склала 18-22°С, што блізка да звычайнай для гэтага часу года.
02.07.2021
Кліматычныя дадзеныя па Мінску на 3 ліпеня (з 1944 года па 2020 год)
  У дзень вызвалення Мінска 3 ліпеня 1944 года стаяла цёплае сухое надвор'е, сярэднесутачная тэмпература паветра склала +19°С, максімальная днём +25,2°С, мінімальная ноччу +12,7°С. Ападкаў не адзначалася. Кліматычныя дадзеныя па Мінску на 3 ліпеня (з 1944 года па 2020 год) Сярэднясутачная тэмпература паветра склала 17,3°С. Максімальная тэмпература паветра днём (+32,1°С) адзначалася ў 2016 годзе. Мінімальная тэмпература паветра ўначы (+6,3°С) зарэгістраваная ў 1995 годзе. Цёплым, з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй +20°С, 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 6 гадоў. Самым цёплым за пасляваенны перыяд стала 3 ліпеня 2002 года, калі сярэдняя сутачная тэмпература паветра склала +22,7°С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 2016 годзе, калі ў дзённыя гадзіны паветра выгравалася да +32,1°С.  Халодным (з сярэднясутачнай тэмпературай ніжэй +15°С) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5 гадоў. Самым халодным было святкаванне дня вызвалення Мінска ў 1977 годзе, калі сярэднясутачная тэмпература паветра склала +11,7°С, а днём паветра не прагравалася вышэй за +15,4°С, ішоў дождж і выпала 15,8 мм ападкаў. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра для гэтай даты быў зарэгістраваны ў 1995 годзе, калі ў начныя гадзіны паветра астуджаўся да +6,3°С. У сярэднім за суткі 3 ліпеня выпадае каля 5 мм ападкаў. Прыкладна кожны другі год ападкаў у гэты дзень не адзначалася. Дажджлівым (больш 5 мм ападкаў) 3 ліпеня бывае прыкладна 1 раз у 5-6 гадоў. Максімальная колькасць ападкаў за гэтыя суткі адзначана ў 1948 годзе і склала 40,6 мм.  
29.06.2021
Агляд воднага рэжыму рэк у чэрвені і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады на рэках у ліпені 2021 года
 Агляд воднага рэжыму рэк у чэрвені У чэрвені на рэках краіны назіраўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Немяржа, Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Беразіно, прытоку Сожа рацэ Бесядзь у в.Свяцілавічы, Прыпяці ў в.Чэрнічы, яе прытоках рэках Стыр у в.Лапаціна, Случ у в.Ленін, Пціч у в.1-я Слабодка вада ўвайшла ў рэчышча, а на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.  У апошняй пяцідзёнцы месяца выпадзенне ападкаў абумовіла павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Сожа, у сувязі з чым на прытоку Бярэзіны рацэ Сушанка ў в.Суша вада выйшла на пойму.  Воднасць большасці рэк блізкая да звычайнай для гэтага часу года і некалькі ніжэй яе, больш за норму на 30% воднасць Бярэзіны і Дняпра ў г.Рэчыца, а на 65% воднасць Сожа ў г.Гомель. Значэнне мінімальнага ўзроўню вады на рацэ Лань у в.Мокрава (прыток Прыпяці) апынулася ніжэй гістарычнага мінімуму за перыяд летне-восеньскай межані. На дату складання прагнозу на рэках назіраюцца ваганні узроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту адзначаюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад. Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў ліпені Мінімальныя ўзроўні вады на рэках ў ліпені чакаюцца ў асноўным ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для гэтага часу года, а на асобных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана і Дняпра блізкімі да ніжэйшых.   Узроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак, лімітуючых суднаходства, на Дняпры ў г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Светлагорск і Сожы каля г.Гомель.  
29.06.2021
Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб небяспечнай з'яве
На рацэ Днепр у г.Рэчыца ўзровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
24.06.2021
Штармавое гідралагічнае папярэджанне аб небяспечнай з'яве
У бліжэйшыя дні на Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады апусціцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
24.06.2021
30 чэрвеня 2021 года ў канферэнц-зале Белгідрамета адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі
30 чэрвеня 2021 года ў канферэнц-зале Белгідрамета (4 паверх) адбудзецца пасяджэнне камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. 
18.06.2021
17 чэрвеня ў Белгідрамеце прайшла інфармацыйная гадзіна з кіраўніком спраў Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска Аляксеем Ванкевічам
  17 чэрвеня ў Белгідрамеце прайшла інфармацыйная гадзіна з кіраўніком спраў Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Мінска Аляксеем Ванкевічам. Падчас інфармацыйнай гадзіны абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі Першамайскага раёна горада Мінска. Да прыкладу, сярэднямесячная заработная плата па раёне за студзень-красавік 2021 года склала 2 877 бел.руб. На такія лічбы, безумоўна, уплывае багацце буйных прадпрыемстваў у раёне - Парк высокіх тэхналогій, ААТ «ММЗ імя С.І.Вавілава кіруючая кампанія холдынгу «Белома», ВРУП «МІНГАЗ» і іншыя. Першамайскі раён ў лічбах Акрамя таго, гаворка ішла аб ролі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні патрыятызму грамадзян. Такая тэма абумоўлена набліжэннем святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі). Больш падрабязна з матэрыяламі па тэме адзінага дня інфармавання можна азнаёміцца на сайце Адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска.
17.06.2021
З 16 чэрвеня 2021 года ўступаюць у сілу Пастановы Савета Міністраў №329 і №330
Пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 года № 329 вызначаны меры, накіраваныя на рэалізацыю Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2020г года № 64-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці». Прававым актам, у прыватнасці, зацверджаны: Палажэнне аб парадку прадастаўлення гідраметэаралагічнай інфармацыі дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службе іншымі вытворцамі гідраметэаралагічнай інфармацыі; Палажэнне аб парадку вядзення Адзінага дзяржаўнага рэестра арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гідраметэаралагічную дзейнасць; Палажэнне аб парадку распаўсюджвання дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службай гідраметэаралагічнай інфармацыі і яе складзе; Палажэнне аб парадку ўстанаўлення і абазначэння межаў ахоўных зон вакол стацыянарных пунктаў гідраметэаралагічных назіранняў дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў, а таксама патрабаваннях па іх ахове і выкарыстанні; Палажэнне аб парадку фарміравання схемы дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў; схема дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў. Таксама вызначаны пералік работ і паслуг агульнадзяржаўнага і (або) міжнароднага значэння. У пераліку 16 пунктаў, у тым ліку: забеспячэнне гідраметэаралагічнай інфармацыяй авіяцыі; выкананне дзяржпраграм у галіне аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў; арганізацыя выканання работ па актыўнаму ўздзеянню на метэаралагічныя і іншыя геафізічныя працэсы; прадастаўленне гідраметэаралагічнай інфармацыі для міжнароднага абмену гідраметэаралагічнай інфармацыяй згодна міжнародным дамовам Рэспублікі Беларусь; забеспячэнне ўдзелу дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы ў дзейнасці Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі; удзел у міжнародных праграмах і мерапрыемствах у галіне гідраметэаралагічнай дзейнасці (у тым ліку навукова-даследчых), якія ўяўляюць цікавасць для Рэспублікі Беларусь. Пастановай №329 прадугледжана ўнясенне змяненняў у Палажэнні, зацверджаныя пастановай урада ад 4 кастрычніка 2006 г. № 1301: аб дзяржаўным гідраметэаралагічным фондзе; аб дзяржаўным кліматычным кадастры. Акрамя таго, шэраг пастаноў Урада прызнаецца страціўшым сілу. Сярод іх: ад 30 красавіка 2002 г. № 553 «Аб некаторых пытаннях забеспячэння ўстойлівага функцыянавання сістэмы метэаралагічнага абслугоўвання грамадзянскай авіяцыі»; ад 23 студзеня 2007 г. № 75 «Аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гідраметэаралагічнай дзейнасці». 15 чэрвеня 2021 г. Саветам Міністраў таксама прынята пастанова №330, якой зацверджана Палажэнне аб парадку і ўмовах забеспячэння гідраметэаралагічнай інфармацыяй грамадзянскай авіяцыі. Пры гэтым шэраг пастаноў Урада страчвае сілу. У іх ліку - ад 6 кастрычніка 2006 г. № 1316 «Аб забеспячэнні гідраметэаралагічнай інфармацыяй грамадзянскай авіяцыі ў Рэспубліцы Беларусь». Паводле інфармацыі партала PRAVO.BY   
[31..41] 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 [51..61]

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_21c87d618ba9e8587a6ea74dd5b79b2d_work.jpg Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь 000485_c5d6fbba53da1042af999a0235d82d0a_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь 000485_2fc5aeacd83c911ec9a74d8332fc0730_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 000485_d29143257a479a759534658f8e3df6be_work.jpg Aфiцыйны iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_b585ae757e5e99473380a673f01669c3_work.jpg Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь 000485_bfd5aebde5dc2dc8dda7e0e4a88bee06_work.jpg Міждзяржаўны савет па гідраметэаралогіі СНД (МСГ СНД) 000485_2f976267514fa2641066e07459491193_work.jpg Інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы 000485_6b210c89c63a591b8935baa328feccfc_work.jpg Камітэт Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя 000485_6091fe4a20de414a6205209788df9a06_work.jpg Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі"

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook

© Белгiдрaмет, 2016-2025