Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • facebook https://www.instagram.com telegram
  • Ru Be En
  • Аб Белгідрамеце
    • Аб службе
    • Дзейнасць
    • Паслугі
    • Прэс-цэнтр
      • Навіны і падзеі
      • Для зваротаў СМІ
    • Дакументы
    • Кантакты
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Прэс-цэнтр / Навіны і падзеі
27.01.2022

26 студзеня 2022 года прайшла навуковая канферэнцыя "Устойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова навакольнага асяроддзя з улікам змянення клімату", прымеркаваная да Дня беларускай навукі

Навуковая канферэнцыя «Устойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў і ахова навакольнага асяроддзя з улікам змянення клімату» прайшла 26 студзеня ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на базе Навукова-вытворчага цэнтра па геалогіі. Канферэнцыя прымеркавана да Дня беларускай навукі.
На пляцоўцы канферэнцыі абмяркоўваліся асноўныя напрамкі ўдасканалення навуковай ацэнкі і прагнозу ўплыву клімату на галіны эканомікі, водныя рэсурсы, а таксама інвентарызацыі выкідаў і паглынання парніковых газаў у кантэксце даследавання вугляроднага следу прадукцыі.


У сваім прывітальным слове Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з надыходзячым святам і адзначыў, што навуковыя арганізацыі Міністэрства актыўна выступаюць выканаўцамі і сувыканаўцамі заданняў розных дзяржаўных навуковых, навукова-тэхнічных, міждзяржаўных, галіновых праграм, у рамках якіх штогод выконваецца парадку 20 навукова-даследчых работ.
 
Таксама ў сваім выступе Міністр падняў пытанне аб неабходнасці больш актыўна пераходзіць на фінансаванне прыкладных даследаванняў і распрацовак за кошт сродкаў вытворцаў і спажыўцоў створанай навукова-тэхнічнай прадукцыі, ажыццяўляць навуковае забеспячэнне вырашэння рэгіянальных экалагічных праблем за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, а навуковыя даследаванні ў першую чаргу накіроўваць не на рашэнне ўжо існуючых экалагічных праблем, а на іх прагназаванне і папярэджанне.
Кіраўніком ведамства таксама былі пазначаны навуковыя задачы ў галіне пошуку і разведкі карысных выкапняў, рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, маніторынгу атмасфернага паветра, абыходжання з адходамі, гідраметэаралогіі, радыяцыйнай бяспекі.
Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні Андрэй Худык звярнуў на неабходнасць развіцця і ўмацавання навуковага патэнцыялу арганізацый Мінпрыроды, умацавання ўзаемадзеяння з НАН Беларусі і іншымі навуковымі арганізацыямі.

Даведачна: у Мінпрыроды 4 навуковыя арганізацыі - Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Бел НДЦ «Экалогія», Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» (ЦНДІКІВР), дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі», дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамет). У 2021 годзе ў іх працавала 199 спецыялістаў, якія займаюццца навуковымі даследаваннямі, з якіх вышэйшую навуковую кваліфікацыю маюць 22 навукоўцаў.

Белгідрамет на мерапрыемстве прадстаўляла першы намеснік начальніка Святлана Андрэеўна Кузьміч, выступіўшы з дакладам на тэму: «Уплыў змяненняў клімату на галіны эканомікі на прыкладзе Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей». У дакладзе яна падкрэсліла, што змяненне клімату і ў далейшым будзе аказваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, эканоміку і насельніцтва, а таксама указала на важнасць узаемазгодненых, як на галіновым, так і на рэгіянальным узроўнях адаптацыйных мерапрыемстваў да змены клімату з мэтай памяншэння шкоды або выкарыстання спрыяльных магчымасцяў.
У завяршэнні канферэнцыі лепшыя навуковыя супрацоўнікі ведамства былі ўзнагароджаны падзякамі і граматамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У ліку ўзнагароджаных - начальнік службы аналітычнай працы і навукі Белгідрамета Віталь Віктаравіч Шаўчэнка. Калектыў Белгідрамета ад усёй душы віншуе калегу з высокай узнагародай! 
  
 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024