У сваім прывітальным слове Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства з надыходзячым святам і адзначыў, што навуковыя арганізацыі Міністэрства актыўна выступаюць выканаўцамі і сувыканаўцамі заданняў розных дзяржаўных навуковых, навукова-тэхнічных, міждзяржаўных, галіновых праграм, у рамках якіх штогод выконваецца парадку 20 навукова-даследчых работ.
Таксама ў сваім выступе Міністр падняў пытанне аб неабходнасці больш актыўна пераходзіць на фінансаванне прыкладных даследаванняў і распрацовак за кошт сродкаў вытворцаў і спажыўцоў створанай навукова-тэхнічнай прадукцыі, ажыццяўляць навуковае забеспячэнне вырашэння рэгіянальных экалагічных праблем за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, а навуковыя даследаванні ў першую чаргу накіроўваць не на рашэнне ўжо існуючых экалагічных праблем, а на іх прагназаванне і папярэджанне.
Кіраўніком ведамства таксама былі пазначаны навуковыя задачы ў галіне пошуку і разведкі карысных выкапняў, рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, маніторынгу атмасфернага паветра, абыходжання з адходамі, гідраметэаралогіі, радыяцыйнай бяспекі.
Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні Андрэй Худык звярнуў на неабходнасць развіцця і ўмацавання навуковага патэнцыялу арганізацый Мінпрыроды, умацавання ўзаемадзеяння з НАН Беларусі і іншымі навуковымі арганізацыямі.
Даведачна: у Мінпрыроды 4 навуковыя арганізацыі - Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства «Бел НДЦ «Экалогія», Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў» (ЦНДІКІВР), дзяржаўнае прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі», дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (Белгідрамет). У 2021 годзе ў іх працавала 199 спецыялістаў, якія займаюццца навуковымі даследаваннямі, з якіх вышэйшую навуковую кваліфікацыю маюць 22 навукоўцаў.
Белгідрамет на мерапрыемстве прадстаўляла першы намеснік начальніка Святлана Андрэеўна Кузьміч, выступіўшы з дакладам на тэму: «Уплыў змяненняў клімату на галіны эканомікі на прыкладзе Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей». У дакладзе яна падкрэсліла, што змяненне клімату і ў далейшым будзе аказваць уздзеянне на навакольнае асяроддзе, эканоміку і насельніцтва, а таксама указала на важнасць узаемазгодненых, як на галіновым, так і на рэгіянальным узроўнях адаптацыйных мерапрыемстваў да змены клімату з мэтай памяншэння шкоды або выкарыстання спрыяльных магчымасцяў.
У завяршэнні канферэнцыі лепшыя навуковыя супрацоўнікі ведамства былі ўзнагароджаны падзякамі і граматамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У ліку ўзнагароджаных - начальнік службы аналітычнай працы і навукі Белгідрамета Віталь Віктаравіч Шаўчэнка. Калектыў Белгідрамета ад усёй душы віншуе калегу з высокай узнагародай!