Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.01.2025

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра з 9 па 15 студзеня 2025 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 9 па 15 студзеня 2025 года.

У паветры г.Жлобіна ў раёне вул.Прыгарадная, д.12 10 студзеня 2025 года сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,08 ГДК (назіраліся ападкі ў выглядзе дажджу, вецер зменных напрамкаў  хуткасцю 
3 м/с, парывы да 9 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,9ºС да +5,7ºС, адносная вільготнасць – ад 94% да 99%).
У сувязі з правядзеннем заводам-вытворцам паверкі і тэхабслугоўвання газааналізатараў з наборам сэнсарных прылад перавышэння ў гг.Бяроза, Добруш, Смаргонь і Маладзечна не будуць улічвацца.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты