Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд c 2 па 8 кастрычніка 2025 года.
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная,12 4 кастрычніка 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,25 ГДК (назіраўся вецер пераменных кірункаў з хуткасцю 2 м/с, парывы да 8 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,2°C да +17,5°C, адносная вільготнасць – ад 35% да 92%).
У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 4 кастрычніка 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,2 ГДК (назіраўся ўсходні, усходне-паўднёва-ўсходні, паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,9°С да +17,6°С, адносная вільготнасць – ад 35% да 87%).
У паветры г.Віцебск у раёне вул.Чкалава, каля дома 14 7 кастрычніка 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм (далей – ЦЧ10) складала 1,83 ГДК (назіраўся штыль, паўночна-заходні, паўночна-ўсходні, паўночны вецер з хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,9°С да +13,8°С, адносная вільготнасць – ад 64% да 98%).
У паветры г.Мінск у раёне вул.Ціміразева, 23 7 кастрычніка 2025 года у 09:20 канцэнтрацыя азоту аксіду складала 1,07 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +5,8°С, адносная вільготнасць – 99%). У раёне вул.Радыяльная,50 8 кастрычніка 2025 года у 08:40 канцэнтрацыя азоту аксіду складала 1,34 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +4,2°С, адносная вільготнасць – 99%).
У паветры г.Смаргонь у раёне вул.Карэні, 48А 8 кастрычніка 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 1,52 ГДК (назіраўся вецер пераменных кірункаў з хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,2°C да + 14,9°C, адносная вільготнасць – ад 53% да 96%). У раёне вул.Сінкевіч,119 8 кастрычніка 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 2,16 ГДК (назіраўся вецер пераменных кірункаў з хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,4°C да +15,3°C, адносная вільготнасць – ад 53% да 91%).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies