24.10.2024
Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра з 17 па 23 кастрычнiка 2024 года
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 17 па 23 кастрычніка 2024 года.
У паветры г.Наваполацк у раёне адміністрацыйнага будынка па вуліцы Маладзёжная,49, корпус 1 18 кастрычніка 2024 года ў 17:40 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,02 ГДК, у 18:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду – 1,11 ГДК, у 18:00 канцэнтрацыя азоту аксіду - 1,03 ГДК (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала +5,7°С, адносная вільготнасць – 83 %).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная, д.12 21 кастрычніка 2024 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,20 ГДК (пераважаў штыль, назіраліся парывы ветру да 3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,8°С да +14,8°С, адносная вільготнасць – ад 42% да 98%), 22 кастрычніка 2024 года – 1,30 ГДК (пераважаў штыль, назіраліся парывы ветру да 4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,6°С да +16,2°С, адносная вільготнасць – ад 49% да 85%).
У сувязі з правядзеннем заводам-вытворцам работ па тэхнічным абслугоўванні газааналізатараў з наборам сэнсарных прылад да 01.11.2024 перавышэння ў гг.Бяроза, Добруш, Смаргонь і Маладзечна не будуць улічвацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання