Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 15 па 21 мая 2025 года.
У паветры г.Брэст у раёне вул.Паўночная,75 21 мая 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм (далей – ЦЧ10) складала 1,09 ГДК, сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,02 ГДК (назіраўся штыль, паўднёва-заходні, заходні і паўднёва-паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 1–3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,9°С да +22,5°С, адносная вільготнасць – ад 32% да 84%).
У паветры г.Мінск у раёне пр-та Незалежнасці,110а 16 мая 2025 года назіралася перавышэнне нарматыву ГДК па прыземным азоне, усталяванага для 1-гадзіннага перыяду: з 10:00 да 11:00 канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,26 ГДК, з 12:00 да 13:00 – 1,30 ГДК; таксама назіралася перавышэнне нарматыву ГДК па прыземным азоне, усталяванага для 8-гадзіннага перыяду: з 08:00 да 16:00 канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,04 ГДК (назіраліся штыль, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,9°С да +9,1°С, адносная вільготнасць – ад 91% да 97%), сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,08 ГДК (назіраліся штыль, паўднёвы, паўднёва-ўсходні, паўднёва-паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 3 м/с, парывы да 5 м/с, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,9°С да +11,0°С, адносная вільготнасць – ад 54% да 99%); у раёне вул.Радыяльная,50 19 мая 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 2,40 ГДК (назіралicя штыль, паўночна-заходні, паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 2–3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,3°С да +12,3°С, адносная вільготнасць – ад 40% да 100%); 20 мая 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 1,33 ГДК (назіралiся штыль, паўночна-заходні, паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 2–3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,3°С да +12,3°С, адносная вільготнасць – ад 40% да 100%); 21 мая 2025 года сярэднясутачная канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 1,38 ГДК (назіралiся заходні, заходне-паўночна-заходні, паўднёва-паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 2–3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,1°С да +19,6°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 99%).
У паветры г.Маладзечна ў раёне вул.Вялікі Гасцінец (прыпынак ЗМК, апора каля пешаходнага пераходу) 21 мая 2025 года былi зафіксаваны 2 перавышэнні максімальнай разавай ГДК па ЦЧ10: у 21:40 канцэнтрацыя складала 1,63 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +18,0°С, адносная вільготнасць складала 45%), у 22:00 – 1,03 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +17,0°С, адносная вільготнасць – 46%).
У паветры г.Гродна ў раёне вул.Абухава,15 21 мая 2025 года сярэднясутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,22 ГДК (назіраўся заходні вецер пераходзячы ў паўднёвы хуткасцю 1–3 м/с, тэмпература паветра складала ад +11,1°С да +23,9°С, адносная вільготнасць – ад 25% да 64%); таксама назіралася перавышэнне нарматыву ГДК па прыземным азоне, усталяванага для 8-гадзіннага перыяду: з 16:00 да 00:00 канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,08 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 1–3 м/с, тэмпература паветра складала ад 17,8°С да +23,9°С, адносная вільготнасць – ад 25% да 57%).
У паветры г.Магілёў у раёне пр-та Шміта,19 16 мая 2025 года сярэднясутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,08 ГДК (назіралiся заходні, паўднёва-заходні, паўднёва-паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 1–3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,9°С да +17,6°С, адносная вільготнасць – ад 28% да 46%); у раёне вул.Першамайскай 19 мая 2025 года сярэднесутачная канцэнтрацыя дыяксіду азоту складала 1,05 ГДК (назіралiся штыль, паўночна-заходні, заходне-паўночна-заходні, паўночна-паўночна-заходні вецер з хуткасцю 1–3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,5°С да +17,9°С, адносная вільготнасць – ад 38% да 97%); у раёне пр-та Шміта,19 21 мая 2025 года сярэднясутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,10 ГДК (назіралiся паўночна-заходні, заходне-паўночна-заходні, заходні з хуткасцю 1–5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,8°С да +22,5°С, адносная вільготнасць – ад 29% да 77%).
У паветры г.Смаргонь у раёне вул.Сінкевіч,119 21 мая 2025 года былi зафіксаваны 9 выпадкаў перавышэння максімальнай разавай канцэнтрацыі ЦЧ10 ад 1,02 ГДК да 2,56 ГДК (назіралiся штыль, вецер зменных напрамкаў хуткасцю 1 м/c, тэмпература паветра складала ад +15,5°C да 21,9°C, адносная вільготнасць – ад 32% да 50%); у раёне в.Арэхаўка,67 зафiксавана перавышэнне максімальнай разавай ГДК па ЦЧ10: у 19:20 канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 1,07 ГДК (назіраўся паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала +21,2°C, адносная вільготнасць – 40%).
У паветры г.Глыбокае ў раёне вул.Кiрава (124-ЗТПГ-1204, лінія 2, апора 3), 21 мая 2025 года ў 22:00 канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 1,19 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +14,2°С, адносная вільготнасць – 62%).
У паветры г.Асіповічы ў раёне вул.Шамякіна,65А 21 мая 2025 года ў 17:40 канцэнтрацыя ЦЧ10 складала 2,63 ГДК, у 20:40 – 1,58 ГДК, у 21:40 – 1,31 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ад +15,7°С да +21,5°С, адносная вільготнасць – ад 35% да 61%).
На станцыі фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім запаведніку (Лепельскі раён, вёска Домжарыцы) 15 мая 2025 года сярэднясутачная канцэнтрацыя прыземнага азону ў паветры складала 1,05 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,8°С да +17,7°С, адносная вільготнасць – ад 40% да 99%).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies