Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
06.10.2023

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра на 28 верасня - 4 кастрычніка 2023 года

Дзяржаўная ўстанова “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 28 верасня па 4 кастрычніка 2023 года.

У паветры г.Магілёў у раёне вул.Каштанавая,5 28 верасня 2023 года ў 07:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,05 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +8,4°С, адносная вільготнасць – 93%), у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК ў 1,03 разы, у раёне вул.Каштанавая,5 – у 1,2 разы (назіраліся штыль, вецер паўднёва-заходні, паўднёвы слабы, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,4°да +23,5°С, адносная вільготнасць – ад 44% да 97%). У раёне вул.Маўчанскага,4 29 верасня 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,23 разы (назіраўся штыль, паўднёва-заходні, паўднёвы вецер з хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,9°С да +23,9°С, адносная вільготнасць – ад 41% да 80%), 30 верасня 2023 года ў раёне вул.Каштанавая,5 – у 1,1 разы (назіраўся штыль, вецер паўднёвай чвэрці з хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,4°С да +24,5°С, адносная вільготнасць – ад 37% да 96%), 2 кастрычніка 2023 года ў раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай і вул.Каштанавая,5 – у 1,3 разы (назіраліся смуга, штыль, заходні, паўночна-заходні вецер з хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,3°С да +13,6°С, адносная вільготнасць – ад 67% да 97%). У раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай і вул.Маўчанскага,4 3 кастрычніка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,2 разы (назіраліся штыль, вецер паўднёвай чвэрці з хуткасцю 1-3 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,3°С да +18,1°С, адносная вільготнасць – ад 64% да 96%). У раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 4 кастрычніка 2023 года ў 01:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,6 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +14,6°С, адносная вільготнасць – 69%).

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 28 верасня 2023 года ў 20:20 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,04 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +15,5°С, адносная вільготнасць – 86%). У паказаным раёне 4 кастрычніка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,14 ГДК (назіраліся паўднёвы вецер з пераходам на заходні з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 9 м/с, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,1°С да +18,2°С, адносная вільготнасць-ад 56% да 94%).

У паветры в.Пянькі (Мазырскі р-н) 28 верасня 2023 года ў 11:40 канцэнтрацыя серы дыяксіду складала 1,46 ГДК (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала +19,5°С, адносная вільготнасць – 61%).

У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная,д.12 28 верасня 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,76 ГДК, сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм – 1,11 ГДК( назіраўся штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,7°С да +25,3°С, адносная вільготнасць – ад 42% да 99%), 29 верасня 2023 года сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм – 2,20 ГДК, сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм – 1,41 ГДК( пераважаў штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,6°С да +26,6°С, адносная вільготнасць  – ад 40% да 99%), 30 верасня 2023 года сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм – 2,34 ГДК, сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм – 1,37 ГДК( пераважаў штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,8°С да +25,9°С, адносная вільготнасць – ад 34% да 93%), 3 кастрычніка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм – 1,36 ГДК (назіраўся паўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 1 м/с, парывы да 7 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,5°С да +19,5°С, адносная вільготнасць – ад 63% да 99%), 4 кастрычніка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,66 ГДК (назіраліся заходні вецер з хуткасцю 2 м/с, парывы да 12 м/с, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,3°С да +18,0°С, адносная вільготнасць – ад 53% да 91%).

У паветры г.Мінск у мікрараёне "Уручча" 29 верасня 2023 года сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,25 ГДК (назіраліся ўсходні-паўднёва-ўсходні вецер з сярэдняй хуткасцю 1 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,5°С да +24,2°С, адносная вільготнасць – ад 49% да 99%).

У паветры г.Брэст у раёне вул.Паўночная,д.75 29 верасня 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,25 ГДК (назіраўся штыль, вецер пераменных напрамкаў з хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,8°С да +26,0°С, адносная вільготнасць – ад 35% да 96%).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў