Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.10.2023

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра на 12-18 кастрычніка 2023 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 12 па 18 кастрычніка 2023 года.

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 12 кастрычніка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,61 ГДК (назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, парывы да 12 м/с, дождж, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,1°С да +18,9°С, адносная вільготнасць – ад 45% да 92%).

У паветры г.Жлобин у раёне вул.Прыгарадная,д.12 12 кастрычніка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,16 ГДК (назіраліся паўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 12 м/с, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,0°С да +18,0°С, адносная вільготнасць – ад 55% да 95%), 14 кастрычніка 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,78 ГДК, сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,22 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 13 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,3°С да +21,5°С, адносная вільготнасць – ад 74% да 86%).

У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду 13 кастрычніка 2023 года перавышала нарматыў ГДК у 1,1 разы (назіраўся паўднёва-заходні, заходні вецер з хуткасцю 1 – 3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,1°С да +13,0°С, адносная вільготнасць – ад 57% да 98%), 14 кастрычніка 2023 года ў раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай – у 1,2 разы, у раёне вул.Каштанавая,5 – у 1,1 раза (назіраліся вецер паўднёвай чвэрці з хуткасцю 1 – 5 м/с, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад + 7,1°С да + 19,3°С, адносная вільготнасць – ад 63% да 82%). У раёне дома № 10 па вуліцы Першамайскай 16 кастрычніка 2023 года ў 01:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,1 ГДК (назіраўся заходні вецер з хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала +6,7°С, адносная вільготнасць – 67%), сярэднесутачная канцэнтрацыя перавышала нарматыў ГДК у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай у 1,4 разы, у раёне вул.Каштанавая,5 – у 1,02 разы (назіраліся штыль, вецер заходняй чвэрці з хуткасцю 1 – 3 м/с, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,5°С да +6,8°С, адносная вільготнасць – ад 71% да 97%).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў