Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
17.03.2022

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 9 - 16 сакавіка 2022 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 9 сакавіка па 16 сакавіка 2022 года.

У паветры г.Магілёў у раёне дома 10 па вуліцы Першамайскай 9 сакавіка 2022 года у 19:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду нязначна перавышала максімальную разавую ГДК (у 1,02 разы) (назіраўся паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала -2,7°С, адносная вільготнасць-51%). У раёне пр-та Шмідта,19 10 сакавіка 2022 года сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,02 ГДК (пераважаў паўночны вецер з хуткасцю 1 – 4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -10,5°С да -3,9°С, адносная вільготнасць – ад 33% да 56%); 13 сакавіка 2022 года – 1,03 ГДК (назіраўся слабы паўночна-заходні, паўночна-заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,5°С да + 0,6°С, адносная вільготнасць - ад 60% да 75%); 16 сакавіка 2022 года-1,01 ГДК (пераважаў паўднёва – ўсходні, усходні вецер з хуткасцю 1- 4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,7°С да + 3,6°С, адносная вільготнасць-ад 32% да 66%).

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 10 сакавіка 2022 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,8 ГДК (пераважаў паўночны вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 11 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -8,4°С да -2,7°С, адносная вільготнасць - ад 27% да 76%); 16 сакавіка 2022 года – 1,4 ГДК (пераважаў паўднёва-ўсходні вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, парывы да 8 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,8°С да +3,2°С, адносная вільготнасць-ад 34% да 75%).

У паветры г.Мінск у раёне вул.Каржанеўскага 11 сакавіка 2022 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,2 ГДК (пераважаў паўночны вецер з хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -13,2°С да + 2,3°С, адносная вільготнасць-ад 30% да 79%). У мікрараёне «Уручча» 15 сакавіка 2022 года у 09:00 канцэнтрацыя азоту аксіду перавышала максімальную разавую ГДК у 1,03 разы, у 09:20 – у 1,2 разы (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала -0,7°С, адносная вільготнасць – 80%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў