Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
15.09.2022

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 8 - 14 верасня 2022 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 8 верасня па 14 верасня 2022 года.

У паветры г.Полацк 8 верасня 2022 года ў 19:00 у раёне будынка «Дом быту» па вул.Кастрычніцкая,д.54 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,1 ГДК (назіраўся слабы паўночны, паўночна-ўсходні вецер, тэмпература паветра складала +7,5°С, адносная вільготнасць – 74%); у 21:40 у раёне жылога дома №9 па вул.Юбілейная канцэнтрацыя аксіду азоту складала 1,2 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +5,6°С, адносная вільготнасць – 93%). 13 верасня 2022 года ў 17:40 у раёне жылога дома №9 па вул.Юбілейная канцэнтрацыя азоту аксіду складала 1,06 ГДК (назіраўся слабы паўночны вецер, тэмпература паветра складала +12,9°C, адносная вільготнасць - 84 %); у 18:20 – 1,24 ГДК (назіраўся слабы паўночна-заходні вецер, тэмпература паветра складала +12,8°C, адносная вільготнасць – 89%); у 18:40 – 1,34 ГДК (назіраўся слабы паўночны вецер, тэмпература паветра складала +12,9°C, адносная вільготнасць – 91%), у 19:00 – 1,05 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +12,5°С, адносная вільготнасць – 91%); 14 верасня 2022 года ў 20:40 – 1,06 ГДК (назіраўся слабы паўднёва-заходні вецер, тэмпература паветра складала +10,1°С, адносная вільготнасць – 98%); у 21:00 – 1,81 ГДК (назіраўся слабы паўднёвы вецер, тэмпература паветра складала +10,5 °C, адносная вільготнасць – 98%); у 21:20  – 1,08 ГДК (назіраўся слабы паўднёва-заходні вецер, тэмпература паветра складала +11,1°С, адносная вільготнасць – 96%).

У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная,д.12 10 верасня 2022 года сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,4 ГДК (пераважаў паўднёва-ўсходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/c, парывы да 11 м/c, назіраліся ападкі ў выглядзе дажджу, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,3°C да +13,4°C, адносная вільготнасць – ад 55% да 79%).

У г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 8 верасня 2022 гjlf сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,3 разы (пераважаў паўночны вецер хуткасцю 1-2 м/c, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,5°C да +13,0°C, адносная вільготнасць – ад 48% да 94 %); 9 верасня 2022 года - у 1,5 разы (назіраўся штыль, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні, усходні вецер хуткасцю 0-9 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,7°С да +15,4°С, адносная вільготнасць – ад 34% да 62%).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў