Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
15.12.2022

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 8-14 снежня 2022 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 8 снежня па 14 снежня 2022 г.

У паветры г.Мінск у раёне вул. Каржанеўскага 13 снежня 2022 г. у 15:40 ч. канцэнтрацыя дыяксіду азоту нязначна (у 1,01 разы) перавышала нарматыў ГДК (назіраўся паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала -2,4°С, адносная вільготнасць 82%), 14 снежня 2022 г. у 11:00 ч. канцэнтрацыя дыяксіду азоту перавышала нарматыў ГДК ў 1,22 разы (назіраліся слабы снег, заходні вецер з хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала -4,4°С, адносная вільготнасць 87%).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў