Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.05.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 7 мая - 13 мая 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 7 па 13 мая 2020 года.
У паветры г.Мінск у раене вул.Герояў 120 Дывізіі 9 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 1,7 ГДК (назіраўся вецер пераменных напрамкаў хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,3°С да +17,8°С, адносная вільготнасць – ад 34% да 84%), 10 мая – 2,7 ГДК (назіраўся вецер пераменных напрамкаў хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,3°С да +19,3°С, адносная вільготнасць – ад 32% да 93%), 11 мая – 2,3 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 3-6 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,1°с да +24,8°С, адносная вільготнасць – ад 38% да 89%).
У паветры г.Наваполацк 8 мая ў 19:00 у раёне вул.Моладзевая,135 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,2 ГДК (назіраўся заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +14,6°С, адносная вільготнасць - 27%).
У паветры г.Віцебск у раене вул.Чкалава 10 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10) складала 1,3 ГДК (назіраўся паўночны вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,5°С да +20,0°С, адносная вільготнасць – ад 28% да 70%).
У паветры г.Гродна ў раене вул.Абухава 9 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 1,3 разы (пераважаў паўночна-заходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,1°С да +17,9°С, адносная вільготнасць - ад 44% да 89%).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 8 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 1,9 разы (назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,5°С да +14,5°С, адносная вільготнасць – ад 29% да 84%), 9 мая – ў 1,8 разы (назіраўся паўночна-заходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,4°С да +18,0°С, адносная вільготнасць – ад 34% да 75%), 10 мая – ў 2 разы (назіраўся заходні, паўночна-заходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне +8,8°С да +20,0°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 79%), 11 мая – ў 4,7 разы (пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 2-5 м/с, парывы да 12 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,3°С да +26,3°С, адносная вільготнасць - ад 25% да 91%), 13 мая – ў 1,6 разы (назіраўся заходні, паўднёва-заходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,3°С да +12,8°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 81%).
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна 10 мая ў 01:40 зафіксавана нязначнае кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці па аксіду вугляроду (у 1,1 разы) (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала +11,7°С, адносная вільготнасць – 57%). 11 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 1,4 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 2-5 м/с, парывы да 12 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,1°С да +25,5°С, адносная вільготнасць – ад 28% да 99%), 12 мая – 1,35 ГДК (у першай палове дня назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, парывы да 13 м/с, у другой палове сутак – паўночна-заходні вецер хуткасцю 5-6 м/с, парывы да 14 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад + 3,1°С да + 19,9°С, адносная вільготнасць - ад 50% да 78%). 13 мая ў 18:00 канцэнтрацыя вугляроду аксіду складала 1,2 ГДК, у перыяд з 20:20 да 21:00 канцэнтрацыі вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,1-3,1 ГДК (назіраўся слабы паўднёва-заходні, паўднёва-ўсходні вецер, парывы 10 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,0°С да +12,9°С, адносная вільготнасць – ад 30% да 39%). 
У паветры г.Магілёў у раёне зав.Крупскай 9 мая ў 19:40 максімальна разавая (перыяд асераднення 20 хвілін) канцэнтрацыя вугляроду аксіду дасягала 2,1 ГДК (назіраўся заходні вецер хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала +16,3°С, адносная вільготнасць-40%). 11 і 12 мая ў паказаным раёне сярэднясутачныя канцэнтрацыі ЦЧ-10 нязначна перавышала нарматыў якасці (у 1,1 разы) (11 мая пераважаў паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, парывы да 11 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,8°С да +25,8°С, адносная вільготнасць – ад 30% да 87%; 12 мая назіраўся вецер пераменных напрамкаў хуткасцю 3-6 м/с, парывы да 16 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,0°С да +19,4°С, адносная вільготнасць – ад 53% да 97%). 12 мая ў 01:00 у раёне вул.Першамайская канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,6 ГДК (назіраўся заходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +2,0°С, адносная вільготнасць-79%).
У паветры г.Мазыр у раёне вул.Савецкая 12 мая ў 13:00 канцэнтрацыя цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) складала 1,4 ГДК (назіраўся заходні вецер хуткасцю 5 м/с, парывы да 14 м/с, тэмпература паветра складала 16,4°С, адносная вільготнасць-61%).
У паветры Мазырскага прамузла ў раёне в.Пянькі 12 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 9,6 разы (назіраўся вецер пераменных напрамкаў хуткасцю 1-5 м/с, парывы да 16 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,7°С да +20,9°С, адносная вільготнасць - ад 49% да 76%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў