Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
22.04.2022

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 14-20 красавіка 2022 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, контролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за период з 14 красавіка па 20 красавіка 2022 года.

У паветры г.Полацк у раёне жылога дома №9 па вул. Юбілейная 14 красавіка 2022 г. у ранішні час зафіксаваныя 4 выпадкі перавышэння максімальнай разавай ГДК па азоту аксіду: у 06:40  канцэнтрацыя складала 1,5 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала -0,8°С; адносная вільготнасць-97%), у 07:20 – 1,3 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +0,5°С, адносная вільготнасць – 94%), у 07:40 – 1,7 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +2,0°С, адносная вільготнасць – 90%), у 08:00 – 1,6 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +2,9°С; адносная вільготнасць – 83%). 15 красавіка 2022 г. у паказаным раёне сярэднясутачная канцэнтрацыя дыяксіду азоту складала 1,15 ГДК (назіраўся паўднёва-заходні вецер з пераходам на паўночны, паўночна-ўсходні з хуткасцю 1 – 4 м/с, часам дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,3°С да +11,5°С, адносная вільготнасць ад 55 % да 96 %). У раёне будынка Кастрычніцкая, д.54 15 красавіка 2022 г. у 13:00 назіралася перавышэнне максімальнай разавай ГДК у 1,2 разы па цвёрдых часціцах (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) (назіраўся севярны, паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 4 м/ с, тэмпература паветра складала + 10,7°С, адносная вільготнасць –76%).

На станцыі фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім запаведніку зафіксаваныя наступныя выпадкі перавышэння нарматыву ГДК па прыземным азону, усталяванага для 8-гадзіннага перыяду:14 красавіка 2022 г., з 08:00  да 16:00  і з 16:00  да 24:00. канцэнтрацыі прыземнага азону складалі 1,1 ГДК; 15 красавіка 2022 г. з 08:00  да 16:00  канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,06 ГДК; 18 красавіка 2022 г. з 16:00  да 24:00 – - 1,02 ГДК, 19 красавіка 2022 г. з 16: 00  да 24: 00  - 1,01 ГДК. Сярэднясутачная канцэнтрацыя прыземнага азону 14 красавіка 2022 г. перавышала нарматыў ГДК у 1,3 разы, 15 красавіка 2022 г. – у 1,1 разы, 16 красавіка 2022 г.
у 1,2 разы, 17 і 18 красавіка 2022 г. - у 1,3 разы, 19 красавіка 2022 г. –у 1,25 разы, 20 красавіка 2022 г. - у 1,2 разы.

У паветры г.Жлобін у раёне вул. Прыгарадная, д.12 14 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,5 ГДК (назіраўся слабы паўночна-заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,6°С да +14,8°С, адносная вільготнасць – ад 30% да 83 %); 15 красавіка 2022 г. – 1,9 ГДК (пераважаў паўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 1 м/с, парывы да 7 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,0°С да +19,3°С, адносная вільготнасць - ад 32% да 65%).

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 15 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,8 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/ с, парывы да 7 м /с, назіралася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад + 2,6°С да + 18,1 °С; адносная вільготнасць - ад 28 % да 95%).

У паветры г.Магілёў у раёне вул. Мовчанского,4 14 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм (далей – ТЧ10) складала 1,3 ГДК (назіраўся штыль, слабы паўночна – ўсходні, усходні, заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,1 °С да +14,4 °С; адносная вільготнасць-ад 28% да 75%). Каштанавая,5 14 красавіка 2022 г. у 19: 00  канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,9 ГДК (назіраўся слабы заходні вецер, тэмпература паветра складала + 14,4°С, адносная вільготнасць-28%). У раёне пр-та Шміта,19 15 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,07 ГДК (назіраўся вецер паўднёвай чвэрці з пераходам на заходні вецер з хуткасцю 1 – 4 м/с, часам дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,3°С да +16,1°С, адносная вільготнасць – ад 34% да 61%); 17 красавіка 2022 г. – 1,09 ГДК (назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 2 - 4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад + 1,2°С да + 7,3 °С, адносная вільготнасць-ад 31% да 74 %). У раёне дома № 10 па вуліцы Першамайскай 16 красавіка 2022 г. у 19: 00  канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала максімальную разавую ГДК у 1,3 разы (назіраліся паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 3 м/ с, ападкі ў выглядзе дажджу, тэмпература паветра складала + 3,6°С, адносная вільготнасць-76%); 18 красавіка 2022 г. у 07:00 – у 1,2 разы (назіраліся паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 2 м/с, ападкі ў выглядзе снегу, тэмпература паветра складала + 0,8°С; адносная вільготнасць – 18 красавіка 2022 г. у 13:00  – у 1,4 разы (назіраліся слабы паўночна-ўсходні вецер, ападкі ў выглядзе снегу, тэмпература паветра складала +1,5°С, адносная вільготнасць – 93%); 19 красавіка 2022 г. у 01:00 – у 1,04 разы (назіраўся слабы паўночна-ўсходні вецер 1 м/с, тэмпература паветра складала +3,8°С, адносная вільготнасць –99%).

У паветры г.Мінск у раёне вул.Радыяльная,д.50 20 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складала 1,1 ГДК (пераважаў паўночна – ўсходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, назіраліся ападкі ў выглядзе дажджу, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,3°С да +8,9°С, адносная вільготнасць-ад 86% да 96 %).

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў