Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
12.12.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 5 снежня - 11 снежня 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 5 па 11 снежня 2019 года.
У паветры г.Мінск (раён вул.Радыяльная) 5 снежня ў 20:20 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,1 разы па аксіду вугляроду. Назіраўся заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала + 0,0°С, адносная вільготнасць-77%. У раёне вул.Герояў 120 Дывізіі 6 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) перавышала нарматыў якасці ў 1,4 разы. Назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-7 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,3°С да +1,7°С, адносная вільготнасць-ад 67% да 88%. 
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 6 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10) складала 1,6 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,5°С да +2,3°С, адносная вільготнасць-ад 62% да 79%. 7 снежня ў паказаным раёне зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-10 у 1,4 разы. Пераважаў паўднёва-заходні вецер хуткасцю 3-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,2°С да + 2,4°С, адносная вільготнасць-ад 63% да 85%. 9 снежня ў раёне вул.Барыкіна ў 20:20 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,1 разы па аксіду вугляроду. Сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон у паказаным раёне перавышала нарматыў якасці ў 1,7 разы. Назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 2-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,1°С да +6,4°С, адносная вільготнасць - ад 70% да 90%.
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 7 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,6 ГДК, ЦЧ-10 – 1,2 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,0°С да +2,7°С, адносная вільготнасць - ад 64% да 83%. 9 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,4°С да +6,8°С, адносная вільготнасць - ад 73% да 86%. 10 снежня зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,7 разы. Пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-2 м/с, у другой палове дня назіраўся туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,2°С да +6,4°С, адносная вільготнасць – ад 76% да 93%. 11 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,2 ГДК. Пераважаў пераменны вецер, штыль, назіраліся смуга і туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,6°С да +3,7°С, адносная вільготнасць-ад 78% да 100%.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў