Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
11.04.2022

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 31 сакавіка - 6 красавіка 2022 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 31 сакавіка па 6 красавіка 2022 года.

У паветры г.Мінск у раёне вул.Ціміразева,23 2 і 3 красавіка 2022г. сярэднясутачныя канцэнтрацыі прыземнага азону складалі 1,04 ГДК (2 красавіка пераважаў паўночны вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, парывы да 11 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,2°С да + 2,9°С, адносная вільготнасць-ад 53% да 91%; 3 красавіка пераважаў паўночны, паўночна-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 10 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,9°С да + 4,7°С, адносная вільготнасць-ад 29% да 57%); 4 красавіка 2022 года – 1,01 ГДК (пераважаў паўднёвы, паўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -6,6 °С да + 5,3°С, адносная вільготнасць-ад 44% да 82%). Радыяльная, 50 5 красавіка 2022 года у 17:40  зафіксавана нязначнае перавышэнне максімальнай разавай ГДК (у 1,02 разы) па вуглярод аксіду (назіраўся паўднёвы вецер з хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала + 2,9°С, адносная вільготнасць-79%).

У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 1 красавіка 2022г. у 19:00  канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала максімальную разавую ГДК у 1,6 разы (назіраўся ўсходні вецер з хуткасцю 7 м/с, снег, тэмпература паветра складала +2,0°С, адносная вільготнасць – 88%), 2 красавіка 2022 г. у 01:00 – у 1,2 разы (назіраўся паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 6 м/ с, снег, тэмпература паветра складала + 0,7°С, адносная вільготнасць –92%). У раёне пр-та Шміта, 19 2 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону складала 1,1 ГДК (пераважаў паўночна-ўсходні вецер з хуткасцю 1 – 4 м/с, назіраўся снег, дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,5 С да +0,4°С, адносная вільготнасць – ад 83% да 92%); 3 красавіка 2022 г. – 1,15 ГДК (назіраўся вецер паўночных напрамкаў з хуткасцю 2 – 4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,5°С да +4,0°С, адносная вільготнасць – ад 30% да 82%); 4 красавіка 2022 г. - 1,1 ГДК (назіраўся паўночна-заходні, заходні вецер з хуткасцю 1-4 м/ с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,0°С да + 4,8°С; адносная вільготнасць-ад 34 % да 71 %). 5 красавіка 2022 г. у раёне пр-та Шмідта, 19 сярэднясутачная канцэнтрацыя прыземнага азону перавышала нарматыў ГДК ў 1,02 разы; у раёне вул. Маўчанскага, 4 сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часцінак, фракцыі памерамда 10 мікрон (далей – ТЧ10) складала 1,05 ГДК (назіраўся паўднёвы, паўднёва – заходні вецер з хуткасцю 3 – 5 м/с, назіраліся ападкі ў выглядзе снегу і дажджу, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,5 °С да +2,6 °С; адносная вільготнасць-ад 53% да 89%).

У паветры г.Гродна у раене Абухава, 15 2 красавіка 2022г. сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону нязначна перавышала нарматыў ГДК (у 1,03 разы) (назіраўся вецер пераменных напрамкаў з сярэдняй хуткасцю 4 м/ с, парывы да 11 м/ с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,8°С да + 4,8°С; адносная вільготнасць-ад 36% да 98%).

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 4 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя ТЧ10 складала1,3 ГДК (пераважаў заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 9 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,6°С да +4,5°С, адносная вільготнасць - ад 37% да 66%);5 красавіка 2022г. - 2,3 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/ с, парывы да 15 м/ с, назіраліся ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,8°С да + 3,2°С, адносная вільготнасць-ад 61% да 97%).

У паветры г.Жлобін у раёне вул. Прыгарадная, д.12 5 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,8 ГДК (пераважаўпаўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, парывы да 13 м/с, назіраліся ападкі ў выглядзе мокрага снегу, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,2°С да + 3,6°С, адносная вільготнасць-ад 58% да 92%).

У паветры г.Наваполацк у раёне адміністрацыйнага будынка па вуліцы маладзёжная, 49, корпус 1 2 красавіка 2022 г. сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону нязначна перавышала нарматыў ГДК (у 1,02 разы) (пераважаў паўночна-ўсходні вецер з сярэдняй хуткасцю 5 м/с, парывы да 12 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,0°С да + 4,8°С; адносная вільготнасць - ад 42% да 56 %).

У паветры г.Полацк у раёне жылога дома №9 па вул.Маладзежная,49-1 3 красавіка 2022г. сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,06 ГДК (пераважаў паўночны, паўночна - заходні вецер з хуткасцю 1 - 3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,9°С да + 4,3°С; адносная вільготнасць-ад 33% да 70%).

На станцыі фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім запаведніку 31 сакавіка 2022г. сярэднесутачная канцэнтрацыя прыземнага азону перавышала нарматыў ГДК у 1,1 разы; 1 красавіка 2022 г. - у 1,05 разы; 2, 3 і 4 красавіка 2022 г. - у 1,2 разы; 5 красавіка 2022 г. - у 1,1 разы; 6 красавіка 2022 г. - у 1,09 разы.

                                                                                                                                                 Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў