06.01.2022
Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 30 снежня - 5 студзеня 2022 года
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 30 снежня 2021 года па 5 студзеня 2022 года.
У паветры г.Жлобін у раёне вул. Прыгарадная, д. 12 30 снежня 2021г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,2 ГДК (пераважаў слабы паўднёвы вецер, парывы да 6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -6,7 °С да -4,6 °С, адносная вільготнасць-ад 86 % да 90 %).
У паветры г.Мінск у раёне вул. Радыяльная, 50 3 студзеня 2022г. у 08:00 канцэнтрацыя вуглярод аксіду перавышала максімальную разавую ГДК у 1,4 разы, у 08:20 – у 1,5 разы (назіраўся паўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +2,8 °С, адносная вільготнасць – 99%).
У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 4 студзеня 2022г. у 13:00 канцэнтрацыя фенолу складала 1,5 ГДК (назіраліся штыль, смуга, тэмпература паветра складала +0,9 °С; адносная вільготнасць – 98%); у 19:00 у раёне вул. Каштанавая, 5 зафіксавана перавышэнне нарматыву ГДК па фенолу ў 1,4 разы (назіраўся паўднёвы вецер з хуткасцю 2 м/с, смуга, тэмпература паветра складала + 2,8 °С, адносная вільготнасць – 96%).
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання