Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
10.10.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 3 кастрычніка - 9 кастрычніка 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 3 кастрычніка па 9 кастрычніка 2019 года.
У паветры г.Магілёў (раён вул.Чалюскінцаў) 3 кастрычніка ў 19:00 канцэнтрацыя фенолу складала 1,6 ГДК, 4 кастрычніка ў 01:00 – 1,9 ГДК. Назіраўся паўночна – заходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,0°С да +11,0°С, адносная вільготнасць-ад 86% да 95%.
У паветры г.Брэст (раён вул.Я.Купалы) 4 кастрычніка ў 07:00 зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па дыяксіду азоту ў 1,5 разы. Назіраўся заходні вецер хуткасцю 2 м/с, туман, тэмпература паветра складала +5,0°С, адносная вільготнасць - 100%.
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 9 кастрычніка сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон нязначна (у 1,1 разы) перавышалі нарматыў якасці. 5 кастрычніка пераважаў пераменны вецер, штыль, слабы паўночны вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,6°С да +10,2°С, адносная вільготнасць – ад 73% да 94%. 9 кастрычніка назіраўся паўднёвы, паўднёва-заходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +6,1°С да +9,7°С, адносная вільготнасць-ад 59% да 92%.
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 9 кастрычніка ў перыяд з 02:00 да 02:40 максімальныя разавыя канцэнтрацыі аксіду вугляроду дасягалі 1,5 ГДК і 1,9 ГДК. Назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +6,6°С, адносная вільготнасць-60%.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў