Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
05.11.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 29 кастрычніка - 4 лістапада 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 29 кастрычніка па 4 лістапада 2020 года
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 29 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,75 разы (пераважаў паўднёва-ўсходні вецер, назіралася туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,9°С да +7,7°С, адносная вільготнасць – ад 89% да 99%); 30 кастрычніка – у 1,5 разы (пераважаў штыль, назіраліся смуга і туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,9°С да +10,6°С, адносная вільготнасць – ад 90% да 100%); 3 лістапада – у 1,7 разы (пераважаў штыль, назіралася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,1°С да +8,6°С, адносная вільготнасць - ад 83% да 97%); 4 лістапада – у 1,8 разы (у першай палове сутак назіраліся штыль і смуга, У другой палове сутак – паўднёвы, паўднёва – заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,5°С да +8,6°С, адносная вільготнасць – ад 84% да 99%).
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна 30 кастрычніка зафіксаваныя 4 выпадкі перавышэнняў нарматыву якасці па вугляроду аксіду: у 05:00 канцэнтрацыя складала 1,2 ГДК, у 05:20 – 1,4 ГДК, у 10:00 – 1,1 ГДК, у 15:00 – 1,2 ГДК (назіраліся слабы паўднёвы вецер, штыль, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,1°С да +10,0°С, адносная вільготнасць – ад 97% да 100%).
У паветры г.Пінск у раёне вул.Завальная 28 кастрычніка ў 19:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,3 ГДК (назіраўся паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +12,5°С, адносная вільготнасць – 86%).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў