Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.04.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 28 сакавіка - 3 красавіка 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 28 сакавіка па 3 красавіка 2019 года. 
У г.Мінск 28 сакавіка перавышэнні нарматываў якасці ў атмасферным паветры зафіксаваны ў двух раёнах. У раёне вул.Герояў 120 Дывізіі ў перыяд з 08:00 да 08:40 адзначана кароткачасовае павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальныя разавыя канцэнтрацыі складалі 1,4-1,7 ГДК. Назіраўся вецер пераменных напрамкаў, штыль, тэмпература паветра складала +1,1°С, адносная вільготнасць-79%. Сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей-ЦЧ-2,5) у гэтым раёне складала 1,4 ГДК.  У першай палове дня назіраўся вецер пераменных напрамкаў, штыль, у другой палове дня-заходні, паўночна–заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -6,4°С да +6,4°С, адносная вільготнасць-ад 36% да 93%. У раёне вул.Каржанеўскага ў 10:20 адзначана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,2 разы па азоту аксіду. Назіраўся вецер пераменных напрамкаў, штыль, тэмпература паветра складала +1,1°С, адносная вільготнасць-79%. 29 сакавіка сярэднясутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 у раёне вул.Герояў 120 Дывізіі дасягала 1,8 ГДК. Пераважаў заходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,1°С да +9,3°С, адносная вільготнасць - ад 67% да 86%. 31 сакавіка зафіксавана нязначнае перавышэнне (у 1,1 разы) нарматыву якасці па ЦЧ-2,5. Назіраўся вецер пераменных напрамкаў, штыль, паўднёва-заходні, паўночна–заходні вецер хуткасцю 3-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,7°С да +14,4°С, адносная вільготнасць-ад 41% да 96%.
У паветры г.Наваполацк (раён вул.Моладзевая,158) 28 сакавіка ў тэрмін адбору пробаў 07:00 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,2 разы па азоту дыяксіду. Назіраўся слабы паўднёва–заходні вецер, тэмпература паветра складала -6,4°С, адносная вільготнасць-94%. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 28 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,6 ГДК. Назіраўся слабы паўночна-заходні, заходні вецер, вецер пераменных напрамкаў, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,0°С да +6,3°С, адносная вільготнасць-ад 28% да 79%. 30 сакавіка зафіксавана нязначнае перавышэнне (у 1,1 разы) нарматыву якасці па ЦЧ-2,5. У першай палове дня пераважаў паўночна–заходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, у другой палове дня–заходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,2°С да +16,8°С, адносная вільготнасць-ад 34% да 83%. 2 красавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,4 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, слабы паўночна–заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,0°С да +10,3°С, адносная вільготнасць-ад 25% да 75%. 3 красавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 1,2 разы па ЦЧ-2,5. Пераважаў пераменны вецер, штыль, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,5°С да +11,3°С, адносная вільготнасць-ад 25% да 89%.
У паветры г.Магілёў (раён зав.Крупскай) 31 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей–ЦЧ-10) складала 1,2 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, паўднёва-ўсходні, паўднёва-заходні, заходні, паўночна–заходні вецер хуткасцю 2-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,0°С да +15,6°С, адносная вільготнасць-ад 44% да 88%. 3 красавіка ў паветры раёнаў зав.Крупскай, пр.Шміта і вул.Маўчанскага сярэднясутачныя канцэнтрацыі ЦЧ-10 складалі 1,3 ГДК. Пераважаў пераменны вецер, штыль, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,5°С да +11,8°С, адносная вільготнасць-ад 29% да 78%. 
У паветры г.Мозыр (раён вул.Савецкая) 3 красавіка ў тэрмін адбору пробаў 07:00 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,3 разы па серавадароду. Назіраўся пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра складала +0,9°С, адносная вільготнасць-48%.
У паветры г.Віцебск (раён вул.Чкалава) 3 красавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 1,5 разы па ЦЧ-10. У першай палове дня назіраўся пераменны вецер, штыль, у другой палове дня-усходні і паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,0°С да + 11,6°С, адносная вільготнасць - ад 27% да 88%. 
Асноўная прычына павелічэння ўзроўню забруджвання ЦЧ-10 і ЦЧ-2,5 у атмасферным паветры гарадоў-адсутнасць ападкаў на працягу доўгага перыяду.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў