Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.06.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 28 мая - 3 чэрвеня 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 28 мая па 3 чэрвеня 2020 года.
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 28 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,6 разы (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,8°С да +20,0°С, адносная вільготнасць – ад 48% да 96%), 29 мая – ў 1,1 разы (назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,9°С да +14,3°С, адносная вільготнасць – ад 85% да 95%), 1 чэрвеня – ў 1,5 разы (пераважаў паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1- 2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,7°С да +11,6°С, адносная вільготнасць – ад 56% да 95%), 3 чэрвеня – ў 1,6 разы (пераважаў усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад + 9,2°С да + 18,8°С, адносная вільготнасць-ад 42% да 78%).
У паветры г.Віцебск 1 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.М.Горкага канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў якасці ў 1,3 разы (назіраўся паўночна – ўсходні вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала 9,3°С, адносная вільготнасць-70%).
У паветры г.Магілёў 2 чэрвеня ў 19: 00 у раёне вул.Маўчанскага канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,4 ГДК, (назіраўся паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала 14,3°С, адносная вільготнасць – 83%), 3 чэрвеня ў 07:00 – 1,2 ГДК (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала 9,5°С, адносная вільготнасць – 97%).
У паветры г.Брэст 1 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.Я.Купалы канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,6 ГДК, (назіраўся паўночны вецер хуткасцю 5 м/с, тэмпература паветра складала 14,1°С, адносная вільготнасць – 48%), 2 чэрвеня ў 01: 00 у раёне вул.17 Верасня – 1,4 ГДК (назіраўся слабы паўднёва-заходні вецер, тэмпература паветра складала +11,3°С, адносная вільготнасць – 61%), у 19:00 у раёне вул.Пушкінская – 1,2 ГДК (назіраўся паўночна – ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +11,5°С, адносная вільготнасць-87%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў