Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.11.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 28 кастрычніка - 3 лістапада 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 28 кастрычніка па 3 лістапада 2021г.
У паветры г.Мінск у раёне вул. Герояў 120 Дывізіі,15  31 кастрычніка 2021г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў ГДК у 1,1 раза (назіраліся паўднёвы вецер з хуткасцю 2–5 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +5,8 °С да +11,1 °С, адносная вільготнасць - ад 68% да 93%).
У паветры г.Гомель у раёне вул. Барыкіна, 319 1 лістапада 2021г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,5 ГДК (пераважаў усходні вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,2 °С да +11,7 °С, адносная вільготнасць - ад 58% да 98%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў