Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
03.09.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 27 жнiўня - 2 верасня 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 27 жніўня па 2 верасня 2020 года.
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 29 жніўня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,4 разы (пераважаў паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, у асобныя перыяды назіраліся туман, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,4°С да +23,2°С, адносная вільготнасць – ад 55% да 100%), 30 жніўня - у 2,9 разы (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +15,7°С да +31,6°С, адносная вільготнасць - ад 41% да 83%), 31 жніўня – у 3,1 разы (назіраўся паўднёвы, паўднёва-заходні і заходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +20,1°С да +31,6°С, адносная вільготнасць - ад 38% да 74%), 1 верасня – у 1,2 разы (назіраўся вецер пераменных напрамкаў хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,7°С да +22,1°С, адносная вільготнасць - ад 59% да 93%), 2 верасня – у 1,6 разы (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, парывы да 12 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +16,3°С да +29,6°С, адносная вільготнасць – ад 47% да 88%). 
У паветры г.Магілёў 31 жніўня ў 01:00 у раёне вул.Першамайская канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,4 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +22,4°С, адносная вільготнасць – 70%), у 19:00 у раёне вул.Чалюскінцаў – 2,0 ГДК (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +28,9°С, адносная вільготнасць – 52%).
У паветры г.Брэст у раёне вул.Я. Купалы 26 жніўня ў 13:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 2,0 ГДК, у 19:00 – 1,9 ГДК, у раёне вул.17 верасня ў 13:00 – 1,1 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 4-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +21,7°С да +24,6°С, адносная вільготнасць – ад 48% да 55%), 31 жніўня ў 19:00 у раёне вул.Я.Купалы – 1,4 ГДК (назіраўся заходні вецер хуткасцю 5 м/с, тэмпература паветра складала +20,9°С, адносная вільготнасць - 61%). 
У паветры г.Пінск у раёне вул.Цэнтральная 31 жніўня ў 19:00  канцэнтрацыя фармальдэгіду перавышала нарматыў якасці ў 1,3 разы (назіраўся паўднёва – заходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +26,7°С, адносная вільготнасць - 49%).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў