Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
04.10.2018

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 27 верасня - 3 кастрычніка 2018 года

 
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 27 верасня па 3 кастрычніка 2018 г. 
У паветры г.Магілёў (раён вулПершамайская) 27 верасня адзначана кароткачасовае перавышэнне (у 1,4 разы) нарматыву якасці па фенолу. У гэты час назіраўся заходні вецер хуткасцю 5 м/с, тэмпература паветра складала +15,8°С, адносная вільготнасць -52%. 2 кастрычніка ў раёне зав.Крупскай сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,2 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-4 м/с, смуга, дождж, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 83% да 96%, тэмпература паветра - ад + 3,9°С да + 12,3°С. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 2 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,2 ГДК. Пераважаў слабы паўднёвы вецер, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 78% да 92%, тэмпература паветра – ад +7,0°С да +13,8°С. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў