Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
31.12.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 26 снежня - 30 снежня 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе, што метэаралагічныя ўмовы, якія склаліся на тэрыторыі рэспублікі, садзейнічалі зніжэнню ўзроўня забруджвання паветра. У перыяд з 26 снежня па 30 снежня 2019 года перавышэнне нарматыву якасці зафіксавана толькі ў паветры г.Наваполацк. 28 снежня ў 19:00 у раёне вул.Моладзевая,158 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,1 ГДК. Назіраўся паўночны вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала -2,3°С, адносная вільготнасць-87%.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў