Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.04.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 25-31 сакавіка 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 25 сакавіка па 31 сакавіка 2021 года.
У паветры г.Мінск у раене вул.Герояў 120 дывізіі, 15 26 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ТЧ-2,5) складала 1,2 ГДК (пераважаў заходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,7°С да +11,4°С, адносная вільготнасць - ад 47% да 94%); 27 сакавіка – 1,3 ГДК (у першай палове сутак назіраліся слабы паўночна-заходні, паўднёвы вецер, штыль, у другой палове сутак - паўднёва-заходні, паўднёвы вецер хуткасцю 2 м/с з пераходам на паўночны вецер хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,3°С да +12,9°С, адносная вільготнасць - ад 41% да 96%).
У паветры г.Магілёў у раёне зав.Крупскай, 5 25 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ТЧ-10) перавышала нарматыў якасці ў 1,8 раз (пераважаў слабы заходні вецер і штыль, назіралася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -5,0°С да +10,3°С, адносная вільготнасць – ад 26% да 83%); 26 сакавіка ў раёне зав.Крупскай,5 сярэднясутачная канцэнтрацыя ТЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 1,7 раз, у раёне пр.Шміта, 19а – у 1,1 разы (пераважаў заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, назіраўся туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,0°С да +10,7°С, адносная вільготнасць – ад 53% да 87%); 27 сакавіка ў раёне зав.Крупскай, 5 – у 1,1 разы (назіраліся слабы вецер пераменных напрамкаў, штыль, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,7°С да +13,0°С, адносная вільготнасць – ад 36% да 96%); 28 сакавіка – у 1,7 разы (назіраўся слабы вецер пераменных напрамкаў, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,3°С да +14,4°С, адносная вільготнасць – ад 31% да 85%); 30 сакавіка – у 1,3 разы (у першай палове сутак назіраліся паўднёвы вецер хуткасцю 1-4 м/с, смуга, у другой палове сутак – паўднёва-заходні хуткасцю 3-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,5°С да +10,1°С, адносная вільготнасць - ад 60% да 98%).
У паветры г.Полацк у раёне вул.Кульнева 27 сакавіка ў ранішні час зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання паветра азоту аксідам: у перыяд з 07:00 да 09:00 максімальныя з разавых канцэнтрацый вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,08 - 1,25 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +2,4°С, адносная вільготнасць – 80%). 31 сакавіка ў 20:20 у тым жа раёне горада зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,7 разы па аксіду азоту, у 21:00 канцэнтрацыя аксіду азоту нязначна перавышала максімальна разавую ГДК (у 1,04 разы) (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +9,6°С, адносная вільготнасць 88%).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная, 12 26 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ТЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 2,3 разы, ТЧ-10 – у 1,1 разы (пераважаў паўночна-заходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, перыядычна назіралася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,3°С да +10,1°С, адносная вільготнасць – ад 57% да 86%); 27 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ТЧ-2,5 складала 2,2 ГДК (назіраўся паўночна-заходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,6°С да +13,3°С, адносная вільготнасць – ад 36% да 87%); 28 сакавіка – 1,8 ГДК (назіраўся паўднёва-заходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с з пераходам на паўночна-заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,6°С да +14,1°С, адносная вільготнасць – ад 36% да 95%); 30 сакавіка – 1,3 ГДК (назіраўся паўднёвы, паўднёва-заходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,8°С да +13,1°С, адносная вільготнасць - ад 45% да 100%); 31 сакавіка - 1,5 ГДК (пераважаў паўднёва-заходні, заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,3°С да +14,4°С, адносная вільготнасць - ад 65% да 94%).
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна, 139 30 сакавіка зафіксаваны кароткачасовыя перавышэнні нарматыву якасці па вугляроду аксіду ў 10:00 у 1,3 разы, у 11:40 – у 1,1 разы (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +10,7°С, адносная вільготнасць - 47%). 30 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ТЧ-10 перавышала нарматыў якасці у 1,3 разы (пераважаў паўднёвы, паўднёва – заходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +4,4°С да +12,7°С, адносная вільготнасць - ад 39% да 96%). 31 сакавіка ў паказаным раёне ў начны час назіралася павелічэнне ўзроўню забруджвання паветра вугляроду аксідам: у перыяд з 00:20 да 01:40 максімальныя разавыя канцэнтрацыі вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,4-2,0 ГДК, у перыяд з 02:20 да 03:00 - складалі 1,1 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 3-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +7,5°С да +8,7°С, адносная вільготнасць - ад 73% да 86%).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў