Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
30.05.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 23 траўня - 29 траўня 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 23 траўня па 29 траўня 2019 года. 
У паветры г.Мінск (раён вул.Герояў 120 Дывізіі) 27 і 28 траўня сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складалі 1,2 ГДК. 27 траўня пераважаў паўднёва–заходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,6°С да +24,0°С, адносная вільготнасць-ад 38% да 79%. 28 траўня пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 2-4 м/ с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,6°С да +23,2°С, адносная вільготнасць-ад 59% да 88%. 29 траўня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,3 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-заходні, паўночна-заходні вецер хуткасцю 2-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,9°С да +23,5°С, адносная вільготнасць ад 55% да 95%. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 23 і 24 траўня сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон складалі 1,4 ГДК. 23 траўня назіраўся слабы паўночна–заходні вецер, пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,7°С да +26,0°С, адносная вільготнасць-ад 38% да 96%.  24 траўня назіраўся слабы вецер пераменных напрамкаў, штыль, навальніца, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,2°С да +25,1°С, адносная вільготнасць-ад 44% да 94%. 25 траўня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 1,5 разы. Пераважаў паўночна–заходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,6°С да +22,2°С, адносная вільготнасць-ад 67% да 96%. 27 траўня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,3 ГДК. Пераважаў паўднёвы, паўднёва–заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,8°С да +25,6°С, адносная вільготнасць-ад 34% да 87%.  28 траўня ў тэрмін адбору пробаў 13:00 у раёнах вул.Прыгарадная і Мікрараён №3 канцэнтрацыі цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) складалі 1,1 ГДК. Сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 2,7 разы. Назіраўся паўднёвы, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +16,0°С да +27,7°С, адносная вільготнасць-ад 34% да 84%. 29 траўня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 2,4 ГДК. Пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 2-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,2°С да +27,4°С, адносная вільготнасць-ад 44% да 96%.
У паветры г.Наваполацк (раён вул.Моладзевая,135) 25 траўня ў тэрмін адбору пробаў 07:00 і 27 траўня ў тэрмін адбору пробаў 19:00 канцэнтрацыі цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) складалі 1,3 ГДК.  25 траўня ў гэты перыяд назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, тэмпература паветра складала +15,0°С, адносная вільготнасць–99%. 27 траўня назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +20,0°С, адносная вільготнасць-61%. У раёне вул.Моладзевая,49 28 траўня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10) складала 1,2 ГДК. Назіраўся вецер пераменных напрамкаў хуткасцю 1-4 м/с, штыль, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,2°С да +22,7°С, адносная вільготнасць – ад 73% да 97%. 
У паветры г.Магілёў у раёне зав.Крупскай 28 траўня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 1,7 ГДК. Таксама нязначнае перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-10 (у 1,1 разы) зафіксавана ў раёне вуліцы Маўчанскага. Пераважаў паўднёвы, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 2-7 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +15,7°С да +27,7°С, адносная вільготнасць-ад 38% да 87%. 29 траўня ў раёне вул.Маўчанскага сярэднясутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 2,1 ГДК, у раёне зав.Крупскай-1,4 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 3-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,4°С да +27,1°С, адносная вільготнасць-ад 45% да 96%. 
У паветры г.Орша ў раёне вул.Моладзевая 27 траўня ў тэрмін адбору пробаў 01:00 зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 2,5 разы па азоту дыяксіду. Назіраўся паўднёва–заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +11,4°С, адносная вільготнасць-74%. 28 траўня ў раёне вул.Леніна ў тэрмін адбору пробаў 01:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,7 ГДК. Назіраўся паўднёва–заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +16,8°С, адносная вільготнасць-68%. 29 траўня ў раёне вул.Моладзевая ў тэрмін адбору пробаў 07:00 зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 2,6 разы па дыяксіду азоту. Назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала + 16,5°С, адносная вільготнасць-76%.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў