Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
30.07.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 23 - 29 ліпеня 2020 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 23 па 29 ліпеня 2020 года.
У паветры г.Мінск у раёне вул.Герояў 120 Дывізіі 25 ліпеня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 5,2 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,1°С да +25,8°С, адносная вільготнасць - ад 47% да 97%).
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна 25 ліпеня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,25 ГДК (пераважаў паўднёвы, паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, парывы - да 12 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,8°С да +25,7°С, адносная вільготнасць - ад 36% да 85%). 26 ліпеня ў паказаным раёне назіраліся перыяды з павелічэннем узроўню забруджвання паветра вугляроду аксідам: у перыяд з 16:20 да 17:00 канцэнтрацыі нязначна перавышалі нарматыў якасці (да 1,1 ГДК) (назіраўся паўднёва-заходні вецер хуткасцю 3м/с, тэмпература паветра складала +24,1°С, адносная вільготнасць – 68%), у 20:00 канцэнтрацыя вугляроду аксіду складала 1,3 ГДК, у 20:20 – 2,3 ГДК (назіраўся пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра складала +22,5°С, адносная вільготнасць – 73%). 29 ліпеня ў ранішні час таксама назіралася павелічэнне ўзроўню забруджвання паветра вугляроду аксідам: у 08:20 канцэнтрацыя складала 1,2 ГДК, у 09:40 - 1,5 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +21,9°С, адносная вільготнасць - 73%).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 24 ліпеня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 1,3 разы (назіраўся паўночна-заходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,3°С да +22,6°С, адносная вільготнасць – ад 34% да 95%), 25 ліпеня – ў 2,4 разы (назіраўся паўднёвы вецер хуткасцю 1-4 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,9°С да +26,5°С, адносная вільготнасць – ад 43% да 83%), 26 ліпеня – ў 1,4 разы (назіраўся слабы паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +15,5°С да +27,8°С, адносная вільготнасць – ад 50% да 93%), 27 ліпеня – ў 1,6 разы (пераважаў пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,5°С да +29,8°С, адносная вільготнасць – ад 39% да 93%), 28 ліпеня – ў 1,9 разы (пераважаў пераменны вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +17,2°С да +27,7°С, адносная вільготнасць – ад 52% да 96%), 29 ліпеня – ў 1,8 разы (пераважаў паўднёвы, паўднёва-заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +18,1°С да +29,0°С, адносная вільготнасць – ад 51% да 96%).
У паветры г.Брэст у раёне вул.17 Верасня 24 ліпеня ў 07:00 канцэнтрацыі фармальдэгіду перавышалі нарматыў якасці ў 1,2 разы (23 ліпеня ў 19:00 тэмпература паветра складала +19,9°С, 24 ліпеня ў 07:00 +11,0°С), 27 ліпеня ў 07:00 у раёне вул.17 Верасня канцэнтрацыі фармальдэгіду складалі 1,3 ГДК, у раёне вул.Я.Купалы – 1,4 ГДК (тэмпература паветра складала + 17,0°С), 28 ліпеня ў раёне вул.17 Верасня зафіксавана тры выпадкі перавышэння нарматыву якасці па фармальдэгідзе: у 07:00 –у 1,3 разы, 13:00 – ў 1,6 разы, 19:00 – у 1,3 разы, у раёне вул.Я.Купалы – два выпадкі перавышэння: у 13:00 і 19:00 – у 2,8 разы (тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +15,9°С да +28,4°С), 29 ліпеня ў 07:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду ў раёне вул.Я.Купалы складала 1,6 ГДК (тэмпература паветра складала +21,0°С).
У паветры г.Пінск у раёне вул.Цэнтральная 28 ліпеня ў 13:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду перавышала нарматыў якасці ў 1,7 разы (тэмпература паветра складала + 25,4°С).
У паветры г.Магілёў у раёне вул.Каштанавая 27 ліпеня ў 01:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,1 ГДК, у раёне вул.Першамайская ў 07:00 - 1,3 ГДК, у 13:00 - 1,1 ГДК (назіраўся слабы ўсходні вецер, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +18,0°С да +19,5°С, адносная вільготнасць - ад 77% да 97%). 27 ліпеня ў 07:00 у раёне вул.Першамайская канцэнтрацыя фармальдэгіду перавышала нарматыў якасці ў 1,2 разы (тэмпература паветра складала +18,0°С), 29 ліпеня ў 07:00 у раёне вул.Каштанавая – ў 1,1 разы (тэмпература паветра складала + 18,3°С).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў