Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.03.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 21 сакавіка - 27 сакавіка 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 21 сакавіка па 27 сакавіка 2019 года. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 22 сакавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей-ЦЧ-2,5) у 2,8 разы. Назіраўся заходні, паўночна – заходні вецер хуткасцю 1-7 м/с, ліўневы дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,2°С да +10,1°С, адносная вільготнасць-ад 35% да 85%. 23 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,1 ГДК. Назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, вецер пераменных напрамкаў, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,2°С да +8,6°С, адносная вільготнасць – ад 42% да 75%. 25 сакавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,6 разы. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, вецер пераменных напрамкаў, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,8°С да +9,5°С, адносная вільготнасць – ад 32% да 79%. 26 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,1 ГДК. Назіраўся паўночна–заходні, заходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, вецер пераменных напрамкаў, штыль, ліўневы дождж і снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,2°С да +6,3°С, адносная вільготнасць-ад 32% да 93%. 
У паветры г.Брэст (раён вул.Паўночная) 23 сакавіка ў 08:20 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,25 разы па дыяксіду азоту. Назіраўся вецер пераменных напрамкаў, штыль, тэмпература паветра складала -0,8°С, адносная вільготнасць-85%.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў