Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.02.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 21 лютага - 27 лютага 2019 года

 
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 21 лютага па 27 лютага 2019г. 
У паветры г.Жлобін (раен вул.Прыгарадная) 22 лютага сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон складала 1,4 ГДК. Назіраўся паўночна – заходні вецер хуткасцю 3-4 м/с, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -8,5°С да -4,8°С, адносная вільготнасць-ад 47% да 65%. 
У паветры г.Наваполацк (раен вул.Моладзевая,49) 24 лютага ў 23:40 адзначана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці па серы дыяксіду ў 1,1 разы. Назіраўся заходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +1,8°С, адносная вільготнасць-89%.  25 лютага ў перыяд з 08:00 да 09:20 зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання паветра серы дыяксідам: максімальныя разавыя канцэнтрацыі складалі 1,15-1,75 ГДК. Назіраўся заходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +0,6°С, адносная вільготнасць-92%. 
У паветры г.Магілеў (раен вул.Чалюскінцаў) 25 лютага (у тэрмін адбору пробаў 13:00) зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці па аміяку ў 1,1 разы.  Назіраўся паўночна – заходні вецер хуткасцю 5 м/с, тэмпература паветра складала +6,7°С, адносная вільготнасць-56%. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў