Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
27.12.2018

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 20 снежня - 26 снежня 2018 года

 
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 20 снежня па 26 снежня 2018г. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 20 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 1,1 ГДК. Назіраўся слабы паўднёвы і паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, ноччу кароткачасовы снег, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -8,7°С да -5,1°С, адносная вільготнасць ад 80% да 88%. 21 снежня адзначана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,6 разы. Назіраўся паўднёвы і паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, снег, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -5,6°С да -2,6°С, адносная вільготнасць ад 90% да 96%. 22 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,3 ГДК. Назіраўся паўднёвы і паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, смуга, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -1,7°С да +0,4°С, адносная вільготнасць-ад 89% да 98%. 
У паветры г. Магілёў (раён вул.Чалюскінцаў) 20, 21 і 22 снежня (у тэрмін адбору пробаў 13:00) зафіксаваны кароткачасовыя перавышэнні нарматыву якасці па аміяку ў 1,1 разы.  Назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў