Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
09.12.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 2 снежня - 8 снежня 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 2 снежня па 8 снежня 2021 года.

У паветры г.Гомель у раёне вул. Барыкіна, 319 2 снежня 2021г. перыядычна рэгістраваліся перавышэння максімальнай разавай ГДК па вуглярод аксіду: у 14:20 канцэнтрацыя вуглярод аксіду складала 1,1 ГДК, у 14:40 – 1,2 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з хуткасцю 5 м/с, снег, тэмпература паветра складала +0,1 °С, адносная вільготнасць – 95 %); у 16:40 – 1,5 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з хуткасцю 4 м/с, дождж, тэмпература паветра складала +1,8 °С, адносная вільготнасць – 95 %); у 19:40 – 1,3 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +2,5 °С, адносная вільготнасць – 93%); у 23:00 – 1,3 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +2,6 °С, адносная вільготнасць – 93%). Сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часцінак, фракцыі памерам да 10 мкм 2 снежня 2021 г. у паказаным раёне складала 1,4 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 4 м/с, назіраліся дождж, снег, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,4 °С да + 2,6 °С, адносная вільготнасць-ад 72% да 95 %).

У паветры г.Жлобін у раёне вул. Прыгарадная, д.12 2 снежня 2021г. сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мкм складала 1,4 ГДК (пераважаў паўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, з парывамі да 10 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,4 °С да +3,3°С, адносная вільготнасць – ад 79% да 93%); 4 снежня 2021г. – 1,1 ГДК (пераважаў паўднёва-заходні вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, з парывамі да 8 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,0 °С да +1,8 °С, адносная вільготнасць – ад 73% да 90 %); 5 снежня 2021г. – 1,5 ГДК (пераважаў паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, з парывамі да 6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,2°С да -1,6°С, адносная вільготнасць ад 85 % да 95 %).

У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 2 снежня 2021 г. у 19:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,1 ГДК (назіраўся паўднёвы вецер з хуткасцю 3 м/с, смуга, тэмпература паветра складала 2,3 °С, адносная вільготнасць – 96 %).

У паветры г.Мінск у раёне вул. Радыяльная,50 3 снежня 2021г. у ранішні час адзначана павелічэнне ўзроўню забруджвання паветра вуглярод аксідам: у 09:20 канцэнтрацыя вуглярод аксіду складала 1,6 ГДК, у 09: 40  –  1,4 ГДК, у 10: 00 – 1,1 ГДК, у 10:20 - 1,2 ГДК (назіраўся паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала + 0,7 °С, адносная вільготнасць-77 %).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў