Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
25.02.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 18 - 24 лютага 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 18 па 24 лютага 2021 года.

У паветры г.Полацк у раёне вул.Кульнёва 18 і 19 лютага сярэднесутачныя канцэнтрацыі азоту дыяксіду перавышалі нарматыў якасці ў 1,1 разы (18 лютага назіраўся вецер пераменных напрамкаў, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад-20,8°С да -11,5°С, адносная вільготнасць - ад 55% да 85%; 19 лютага назіраліся слабы паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер, штыль, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -21,8°С да -6,6°С, адносная вільготнасць - ад 46% да 85%). 22 лютага ў перыяд з 17:20 да 21:20 у раёне вул.Кульнева адзначана павелічэнне ўзроўню забруджвання дыяксідам азоту: максімальная з разавых канцэнтрацый вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,1-1,2 ГДК (назіраліся слабы паўднёва-ўсходні вецер, штыль, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,8°С да +5,8°С, адносная вільготнасць – ад 71% да 83%). Сярэднясутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду 22 лютага ў паказаным раёне перавышала нарматыў якасці ў 1,4 разы (назіраўся слабы паўднёва-заходні вецер, штыль з пераходам на паўночна-ўсходні вецер, перыядычна адзначалася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,2°С да +6,5°С, адносная вільготнасць – ад 66% да 94%); 24 лютага – ў 1,2 разы (у першай палове сутак пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 1-2 м/с, у другой палове сутак-паўднёва-заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,6°С да +3,1°С, адносная вільготнасць - ад 91% да 100%).

У паветры г.Наваполацк у раёне вул.Маладзёжная,49 20 лютага сярэднесутачная канцэнтрацыя серы дыяксіду перавышала нарматыў якасці ў 1,2 разы (ў першай палове сутак назіраліся слабы паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер, штыль, смуга. У другой палове сутак – слабы паўднёва-заходні вецер, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -15,5°С да -4,6°С, адносная вільготнасць-ад 64% да 85%), 21 і 22 лютага – ў 1,8 разы (21 лютага ў першай палове сутак назіраліся паўднёва-заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с і смуга. У другой палове сутак пераважаў заходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,6°С да +3,8°С, адносная вільготнасць – ад 73% да 94%; 22 лютага назіраўся слабы паўднёва-заходні вецер, штыль з пераходам на паўночна-ўсходні вецер, перыядычна адзначалася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,2°С да +6,5°С, адносная вільготнасць – ад 66% да 94%). У раёне вул.Маладзёжная,49 22 лютага ў перыяд з 18:40 да 19:40 максімальна разавыя канцэнтрацыі аксіду азоту вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,1-1,3 ГДК (назіраліся слабы паўднёва-ўсходні вецер, штыль, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,8°С да +5,8°С, адносная вільготнасць – ад 71% да 83%).

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 19 лютага ў 18:00 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,4 разы ў вугляроду аксіду (назіраўся паўднёва-заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала -9,2°С, адносная вільготнасць-55%).

У паветры г. Магілёў у раёне зав.Крупскай,5 19 лютага сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часцінак, фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,3 ГДК (назіраліся слабы вецер паўднёвых напрамкаў, штыль, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -23,1°С да -8,1°С, адносная вільготнасць – ад 49% да 83%); 21 лютага – 1,1 ГДК (у першай палове сутак пераважаў штыль, у другой палове сутак – заходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -6,7°С да +3,7°С, адносная вільготнасць - ад 74% да 95%).

У паветры г.Мінск у раёне вул.Герояў 120 Дывізіі,15 у перыяд з 19:40 22 лютага да 00:40 23 лютага зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання паветра азоту дыяксідам: максімальныя з разавых канцэнтрацый вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,1-1,4 ГДК (назіраліся слабы вецер пераменных напрамкаў, штыль, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,1°С да +0,1°С, адносная вільготнасць – ад 96% да 98%). Сярэднясутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду 22 лютага ў паказаным раёне перавышала нарматыў якасці ў 1,4 разы (назіраліся паўднёва-заходні, заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,7°С да +8,5°С, адносная вільготнасць - ад 60% да 98%). У раёне вул.Герояў 120 Дывізіі,15 24 лютага сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часцінак, фракцыі памерам да 2,5 мікрон складала 1,1 ГДК (назіраліся паўднёвы, паўднёва-заходні, заходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, туман, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -0,8°С да +4,8°С, адносная вільготнасць-ад 79% да 100%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў