Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
25.10.2018

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 18 - 24 кастрычніка 2018 года

 
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 18 кастрычніка па 24 кастрычніка 2018г. 
Па дадзеных бесперапынных вымярэнняў у паветры г.Брэст (раён вул.Паўночная) 18 кастрычніка ў перыяд з 20:40 да 21:40г. адзначана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідамі: максімальная канцэнтрацыя азоту аксіду дасягала 1,4 ГДК, азоту дыяксіду-1,3 ГДК. У гэты час назіраўся паўночна-заходні вецер хуткасцю 1 м/с, смуга, адносная вільготнасць складала 90%, тэмпература паветра - + 8,2°С.
У паветры Мазырскага прамузла (раён в.Пянькі) 18 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 1,2 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 44% да 86%, тэмпература паветра – ад +10,9°С да +21,7°С.
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 18 кастрычніка зафіксаваны перавышэнні нарматыву якасці па азоту аксіду ў перыяд з 07:20 да 09:20 у 2,4 разы і ў 18:20 у 1,2 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 46% да 88%, тэмпература паветра – ад +12,8°С да +22,4°С.
У паветры г.Магілёў (раён зав.Крупскай) 18 кастрычніка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон: сярэднесутачная канцэнтрацыя складала 2,3 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 57% да 99%, тэмпература паветра – ад +5°С да +20,8°С. У раёне вул.Чалюскінцаў 20 кастрычніка ў дзённы час зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па дыяксіду азоту: канцэнтрацыя складала 1,2 ГДК. Назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1 м/с, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 57% да 64%, тэмпература паветра – ад +10,4°С да +12°С. 
Па дадзеных бесперапынных вымярэнняў у паветры г.Мінск (раён вул.Герояў 120 дывізіі) 18 кастрычніка ў перыяд з 08:40 да 10:00 г. адзначана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідамі: максімальная канцэнтрацыя азоту аксіду дасягала 2,9 ГДК, азоту дыяксіду-1,2 ГДК, у вячэрні час зафіксавана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідамі ў 1,2 разы. У раёне вуліцы Судмаліса зафіксавана кароткачасовае (на працягу 20 хвілін) перавышэнне нарматыву якасці па азоту дыяксіду ў 1,1 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 54% да 98%, тэмпература паветра – ад +7,1°С да +20,5°С. 19 кастрычніка ў перыяд з 08:20 да 09:20г. у раёнах вуліц Каржанеўскага і Герояў 120 дывізій адзначана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: максімальныя канцэнтрацыі вар'іравалася ў дыяпазоне 1,2-2,3 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць складала 98%, тэмпература паветра – +6,8°С. У раёне вул. Герояў 120 дывізіі 22 кастрычніка ў перыяд з 08:00 да 09:40г. адзначана павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра азоту аксідам: канцэнтрацыі вар'іраваліся ў дыяпазоне 1,2-2,2 ГДК. У гэты час назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць складала 97%, тэмпература паветра - + 1,7°С.
У паветры г.Віцебск (раён вул.Касманаўтаў) 19 кастрычніка ў вячэрні час зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па азоту дыяксіду: канцэнтрацыя складала 1,4 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, дымка, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 95% да 99%, тэмпература паветра – ад +4,6°С да +7,8°С.
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 20 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон складала 1,8 ГДК. Назіраўся пераменны вецер, штыль, смуга, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 51% да 96%, тэмпература паветра - ад + 6,2°С да + 12,3°С. 21 кастрычніка ў гэтым раёне адзначана перавышэнне нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 2,5 мікрон у 2 разы. Пераважаў вецер пераменных напрамкаў, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 53% да 93%, тэмпература паветра - ад + 2,0°С да + 12,0°С. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў