Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
24.12.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 17 - 23 снежня 2020 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 17 па 23 снежня 2020 года.
У паветры г.Полацк у раёне вул.Кастрычніцкая 17 снежня ў 13:00 канцэнтрацыя дыяксіду азоту складала 1,1 ГДК (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +3,3°С, адносная вільготнасць – 86 %), у 19:00 у паказаным раёне таксама зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці ў 1,2 разы па цвёрдым часціцам (недыферэнцыяванае па складзе пыл/аэразоль) (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала + 3,0°С, адносная вільготнасць-91%).
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 18 снежня ў 11:20 зафіксавана кароткачасовае (на працягу 20 хвілін) перавышэнне нарматыву якасці ў 1,3 разы па вугляроду аксіду (назіраўся слабы паўднёвы вецер, тэмпература паветра складала +1,0°С, адносная вільготнасць-97 %).
У паветры Мазырскага прамвузла ў раёне в.Пянькі 23 снежня сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,5 разы (назіраліся паўднёвы вецер хуткасцю 1-4 м/ с, штыль, смуга, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,3°С да +0,0°С, адносная вільготнасць – ад 87% да 100 %).
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў