Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
21.03.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 14 сакавіка - 20 сакавіка 2019 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 14 сакавіка па 20 сакавіка 2019г. 
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 14 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 1,5 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 1-7 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,7°С да +6,2°С, адносная вільготнасць-ад 46% да 66%. 15 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 дасягала 1,9 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, дымка, кароткачасовы дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,9°С да +8,7°С, адносная вільготнасць – ад 47% да 94%. 16 сакавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,7 разы. Назіраўся паўднёвы, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, ліўневы снег, дождж, снег з дажджом, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,9°С да +4,0°С, адносная вільготнасць-ад 70% да 94%. 18 сакавіка зафіксавана нязначнае перавышэнне (у 1,1 разы) нарматыву якасці па ЦЧ-2,5. Пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 3-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,9°С да +15,9°С, адносная вільготнасць-ад 44% да 88%. 
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 14 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей–ЦЧ-10) складала 1,4 ГДК. Пераважаў паўднёвы вецер хуткасцю 2-3 м/с, назіраліся смуга і кароткачасовы дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +1,8°С да +4,7°С, адносная вільготнасць–ад 54% да 93%. 18 сакавіка зафіксавана нязначнае перавышэнне (у 1,1 разы) нарматыву якасці па ЦЧ-10. Назіраўся паўднёвы, паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 2-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,3°С да +14,9°С, адносная вільготнасць-ад 47% да 79%. 
У паветры г.Мінск (раён вул.Радыяльная) 19 сакавіка ў перыяд з 09:00 да 09:20 адзначана кароткачасовае павелічэнне ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра вугляроду аксідам: максімальныя з разавых канцэнтрацый складалі 1,2-1,3 ГДК. Назіраўся паўднёва–заходні вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +4,6°С, адносная вільготнасць-74%. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў