Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.12.2018

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 13 снежня - 19 снежня 2018 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе, што ў перыяд з 13 снежня па 19 снежня 2018г. метэаралагічныя ўмовы садзейнічалі зніжэнню ўзроўня забруджвання атмасфернага паветра ў гарадах рэспублікі. Перавышэнне нарматыву якасці па забруджвальных рэчывах было зафіксавана толькі ў паветры г.Жлобін: у раёне вул.Прыгарадная 19 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон складала 1,5 ГДК. Назіраўся слабы паўднёва – ўсходні вецер, вецер пераменных напрамкаў, штыль, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -9,5°С да -7,4°С, адносная вільготнасць-ад 84% да 88%.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў