Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.09.2018

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 13 - 19 верасня 2018 года

 
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 13 па 19 верасня 2018г. 
Сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часцінак, фракцыі памерам да 10 мікрон у паветры г.Брэст (раён вуліцы Паўночная) 19 верасня складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 39% да 92%, тэмпература паветра – ад +14,4°С да +26,6°С.
Сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часцінак, фракцыі памерам да 2,5 мікрон ў паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 19 верасня складала 1,2 ГДК. Пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 53% да 97%, тэмпература паветра – ад +10,7°С да +25,0°С.
У паветры г.Наваполацк (раён вул.Моладзевая 49) 13 верасня былі зафіксаваны кароткачасовыя перавышэнні нарматыву якасці па серы дыяксіду ў 1,1-1,4 разы. Пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 91% да 97%, тэмпература паветра – ад +8,4°С да +18,1°С. 16 верасня ў начны час былі зафіксаваны кароткачасовыя перавышэнні нарматыву якасці па дыяксіду серы ў 1,1-2,1 разы. Назіраўся паўднёва-заходні вецер, які абумовіў перанос забруджвальных рэчываў ад асноўнай крыніцы ўздзеяння – Наваполацкага прамвузла, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 89% да 97%, тэмпература паветра – ад +10,5°С да +11,2°С. 20 верасня ў начны час былі зафіксаваны кароткачасовыя перавышэнні нарматыву якасці па дыяксіду серы ў 2,2-3,5 разы. Назіраўся паўднёва-заходні вецер, які абумовіў перанос забруджвальных рэчываў ад асноўнай крыніцы ўздзеяння – Наваполацкага прамвузла, адносная вільготнасць вар’іравалася ў дыяпазоне ад 89% да 97%, тэмпература паветра – ад +13,2°С да +15,4°С.
У паветры г.Мінска (раён вул.Герояў 120 дывізіі) 18 верасня ў вячэрні час былі зафіксаваны кароткачасовыя перавышэнні нарматыву якасці па азоту дыяксіду ў 1,05-1,15 разы. Назіраўся пераменны вецер, штыль, адносная вільготнасць вар'іравалася ў дыяпазоне ад 61% да 73%, тэмпература паветра - ад + 16°С да + 17,8°С.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў