Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
20.05.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 13 - 19 мая 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэнні нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 13 па 19 мая 2021 года.
У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна, 139 13 мая ў 12:00 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,1 разы па вугляроду аксіду (назіраўся паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +14,7°С, адносная вільготнасць - 63 %).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная, 12 15 мая сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 2,5 мікрон перавышала нарматыў якасці ў 1,3 разы (назіраўся заходні, паўднёва-заходні вецер хуткасцю 1-11 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,3°С да +19,9°С, адносная вільготнасць – ад 61% да 95%); 16 мая – у 1,4 разы (пераважаў слабы паўднёвага кірунку вецер, штыль, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,6°С да +23,1°С, адносная вільготнасць – ад 45% да 97%).
У паветры г.Магілёў у раёне зав.Крупскай, 5 17 і 18 мая сярэднесутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон перавышалі нарматыў якасці ў 1,3 разы (17 мая назіраўся слабы вецер паўночнай чвэрці, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,2°С да +20,0°С, адносная вільготнасць – ад 59% да 77%; 18 мая пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, штыль, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,9°С да +18,5°С, адносная вільготнасць – ад 68% да 96%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў