Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
19.12.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 12 снежня - 18 снежня 2019 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 12 па 18 снежня 2019 года.
У паветры г.Жлобін (раён вул.Прыгарадная) 14 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) перавышала нарматыў якасці ў 1,4 разы. Назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,3°С да +1,8°С, адносная вільготнасць-ад 83% да 89%. 17 снежня сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 складала 1,6 ГДК. Назіраліся слабы паўднёвы вецер, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +2,0°С да +9,0°С, адносная вільготнасць - ад 71% да 94%. 18 снежня зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,3 разы. Пераважаў слабы паўднёвы вецер, назіралася смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,1°С да +8,1°С, адносная вільготнасць - ад 78% да 95%.
У паветры г.Гомель (раён вул.Барыкіна) 17 снежня ў 17:20 зафіксавана кароткачасовае перавышэнне нарматыву якасці ў 1,1 разы па аксіду вугляроду. Сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон у паказаным раёне перавышала нарматыў якасці ў 1,1 разы. Назіраліся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-2 м/с, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +0,9°С да +8,1°С, адносная вільготнасць – ад 78% да 97%.
У паветры г.Наваполацк (раён вул.Моладзевая,135) 17 снежня ў 19:00 максімальна разавая канцэнтрацыя цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) складала 1,2 ГДК. Назіраўся слабы паўднёвы вецер, тэмпература паветра складала +4,4°С, адносная вільготнасць-100%.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў