Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
19.01.2023

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 12-18 студзеня 2023 года

Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" інфармуе аб перавышэннях нарматываў ГДК па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 12 студзеня па 18 студзеня 2023 года.

У паветры г.Гомель у раёне вул.Барыкіна,319 13, 14, 15 студзеня 2023 года сярэднясутачныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мкм складалі 1,09 ГДК (13 студзеня назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 2 м/с, парывы да 9 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -5,9°С да -3,6°С, адносная вільготнасць – ад 92 % да 97 %; 14 студзеня назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 9 м/с, туман, імжа, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -3,7°С да -2,0°С, адносная вільготнасць – ад 88 % да 99 %; 15 студзеня назіраліся паўднёвы вецер з сярэдняй хуткасцю 3 м/с, парывы да 11 м/с, смуга, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2,6°С да -0,6°С, адносная вільготнасць – ад 87% да 99 %).

У паветры г.Магілёў у раёне дома №10 па вуліцы Першамайскай 16 студзеня 2023 года сярэднесутачная канцэнтрацыя азоту дыяксіду перавышала нарматыў ГДК у 1,08 разы (назіраліся паўднёвы і паўднёва-заходні вецер з хуткасцю 2-5 м/с, туман, імжа, снег, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -2°С да -1°С; адносная вільготнасць – ад 87% да 98%).

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў