Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
17.06.2021

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 10 -15 чэрвеня 2021 года

Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб частцы перавышэння нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 10 чэрвеня па 15 чэрвеня 2021 года.

У паветры г.Гродна ў раёне вул.Абухова,15 10 чэрвеня сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц, фракцыі памерам да 10 мікрон складала 1,9 ГДК (пераважаў паўночна-заходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,5°С да +23,6°С, адносная вільготнасць – ад 47% да 90%).

У паветры г.Пінск у раёне вул.Цэнтральная,11 10 чэрвеня ў 13:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 ГДК, у 19:00 – 1,7 ГДК, у раёне вул.Завальная,39 у 19:00 – 1,2 ГДК (назіраўся паўночны, паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +21,0°С да +22,9°С, адносная вільготнасць – ад 56% да 63%).

У паветры г.Магілёў у раёне вул.Каштанавая,5 15 чэрвеня ў 01:00 канцэнтрацыя азоту дыяксіду складала 1,9 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +16,5°С, адносная вільготнасць – 92%).

У паветры г.Мазыр у раёне вул.Прытыцкага,14 15 чэрвеня ў 13:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 ГДК (назіраўся паўночны вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +25,0°С, адносная вільготнасць – 52%).

У паветры г.Орша 15 чэрвеня ў 13:00 у раёне вул.Леніна канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,1 ГДК, у раёне вул.Пакгаузная –1,2 ГДК (назіраўся паўночна-заходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +21,4°С, адносная вільготнасць – 63%).

У паветры г.Брэст у раене вулПушкінская,82 15 чэрвеня ў 07:00 канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,1 ГДК (назіраўся штыль, тэмпература паветра складала +11,7°С, адносная вільготнасць – 95%); у 19:00 у раёне вул.Я.Купалы – 1,1 ГДК (назіраўся заходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +23,0°С, адносная вільготнасць – 47%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў