Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
09.10.2020

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 1 - 7 кастрычніка 2020 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 1 па 7 кастрычніка 2020 года.
Варта адзначыць, што ў паветры населеных пунктаў у гэты перыяд назіраўся істотны рост утрымання цвёрдых часціц. Па інфармацыі Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, атрыманай у выніку правядзення скаардынаваных дыстанцыйных спадарожнікавых і наземных вымярэнняў і мадэлявання пераносу атмасферных прымешак з выкарыстаннем шматхвалевага палярызацыйнага лідару, павелічэнне ўзроўню забруджвання паветра цвёрдымі часціцамі выклікана трансгранічным пераносам дымоў пажараў у Варонежскай вобласці.
У паветры г.Мінск у раёне вул.Герояў 120 Дывізіі 1 кастрычніка сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) перавышала нарматыў якасці ў 4,1 разы (назіраўся паўночна-усходні, паўднёва-ўсходні, усходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,5°С да +18,8°С, адносная вільготнасць ад 55% да 80%). У раёнах вуліц Шаранговіча і Бабруйская 1 кастрычніка ў 13:00 канцэнтрацыі цвёрдых часціц (недыферэнцыяваны па складзе пыл/аэразоль) складалі 1,4 і 1,8 ГДК адпаведна (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +18,8°С, адносная вільготнасць – 55%), у раёнах вуліц Бабруйская і Шчорса 2 кастрычніка ў 13:00 – у 1,1 і 1,4 разы адпаведна (назіраліся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 5 м/с, смуга, тэмпература паветра складала +14,9°С, адносная вільготнасць – 66%). У раене вул.Герояў 120 Дывізіі 2 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 3,2 разы (у першай палове дня пераважаў паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, назіралася смуга, у другой палове сутак – усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, назіраўся туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,0°С да +15,3°С, адносная вільготнасць – ад 65% да 90%), 3 кастрычніка - у 1,4 разы (назіраліся ўсходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,3°С да +14,8°С, адносная вільготнасць - ад 88% да 99%), 4 кастрычніка - у 1,2 разы (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,6°С да +20,0°С, адносная вільготнасць - ад 64% да 94%).
У паветры г.Жлобін у раёне вул.Прыгарадная 1 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці у 15,4 разы (пераважаў заходні вецер хуткасцю 2,5 м/с, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,4°С да +19,2°С, адносная вільготнасць – ад 50% да 66%). У раене вул.Прыгарадная і Мікрараён №3 1 кастрычніка ў 13:00 у канцэнтрацыі цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) складалі 1,4 ГДК і 1,1 ГДК адпаведна (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 4 м/с, смуга тэмпература паветра складала +19,2°С, адносная вільготнасць - 51%), у 19:00 у раёне вул.Прыгарадная – 1,1 ГДК (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +14,2°С, адносная вільготнасць-66%). У раёне вул.Прыгарадная 2 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-2,5 перавышала нарматыў якасці ў 7,4 разы (назіраліся усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,1°С да +14,5°С, адносная вільготнасць – ад 58% да 79%), 3 кастрычніка – у 3,5 разы (пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,6°С да +19,9°С, адносная вільготнасць - ад 60% да 89%), 4 кастрычніка – у 5,6 разы (пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,2°С да +21,4°С, адносная вільготнасць - ад 58% да 83%), 5 кастрычніка – у 3,9 разы (пераважаў паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,9°С да +19,9°С, адносная вільготнасць – ад 42% да 83%), 6 кастрычніка – у 1,9 разы (назіраўся паўднёвы, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, часам ліўневы дождж, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,6°С да +15,6°С, адносная вільготнасць – ад 56% да 96%).
У паветры г.Гомель у раёне вул. Барыкіна 1 кастрычніка сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 10 мікрон (далей – ЦЧ-10) перавышала нарматыў якасці ў 4,8 разы (пераважаў заходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,2°С да +19,1°С, адносная вільготнасць – ад 49% да 63%). У раёнах вуліц Курчатава і Агарэнка 1 кастрычніка ў 13:00 канцэнтрацыі цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) складалі 1,3 ГДК (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 4 м/с, смуга, тэмпература паветра складала +19,1°С, адносная вільготнасць – 48%), у 19:00 у названых вышэй раёнах – 1,1 і 1,4 ГДК адпаведна (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала +14,2°С, адносная вільготнасць - 60%); 2 кастрычніка а 7:00 у раёнах вуліц Курчатава і Агарэнка – 1,1 і 1,2 ГДК адпаведна (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, штыль, тэмпература паветра складала +13,1°С, адносная вільготнасць - 63%). У раёне вул.Барыкіна 2 кастрычніка сярэднясутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 2,8 разы (назіраліся ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,3°С да +15,0°С, адносная вільготнасць – ад 58% да 79%), 3 кастрычніка ў раёне вул.Карбышава – у 2,2 разы (назіраліся усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, туман, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,7°С да +19,0°С, адносная вільготнасць – ад 62% да 89%), 4 кастрычніка ў раёне вул.Карбышава – у 1,9 разы, у раёне вул.Барыкіна – у 1,1 разы (пераважаў паўднёва-ўсходні, усходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,1°С да +21,0°С, адносная вільготнасць – ад 60% да 85%), 5 кастрычніка ў раёне вул.Барыкіна - у 1,7 разы (назіраўся паўднёва–ўсходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,1°С да +21,2°С, адносная вільготнасць - ад 34% да 74%).
У паветры г.Магілёў у раёне зав.Крупскай 1 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 перавышала нарматыў якасці у 2,7 разы (назіраўся ўсходні, паўднёва-ўсходні хуткасцю 1-6 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,2°С да +18,6°С, адносная вільготнасць - ад 47% да 62%). У раёнах пр.Шміта і вул.Маўчанскага 2 кастрычніка і ў раёне вул.Маўчанскага 3 кастрычніка сярэднясутачныя канцэнтрацыі ЦЧ-10 складалі 1,2 ГДК (2 кастрычніка пераважаў заходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,8°С да +14,7°С, адносная вільготнасць ад 55% да 79%; 3 кастрычніка назіраўся паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,4°С да +18,0°С, адносная вільготнасць - ад 66% да 84%).
У паверты г.Віцебск у раене вул.Чкалава 1 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 складала 1,6 ГДК (пераважаў паўночна-ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +9,6°С да +16,0°С, адносная вільготнасць - ад 78% да 53%).
У паветры г.Мазыр у раёнах вуліц Прытыцкага і Пралетарская 1 кастрычніка ў 13:00 канцэнтрацыя цвёрдых часціц (недыферэнцыяваная па складзе пыл/аэразоль) складала 1,6 ГДК, у раёне вул.Савецкая – 2,2 ГДК (назіраўся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3 м/с, тэмпература паветра складала +17,4°С, адносная вільготнасць – 65%), у 19:00 у раёнах вуліц Пралетарская і Савецкая – 2,2 ГДК і 1,6 ГДК адпаведна (назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 4 м/с, тэмпература паветра складала +15,3°С, адносная вільготнасць – 62%). У раёне вул.Пралетарская 2 кастрычніка ў 19:00 зафіксавана нязначнае перавышэнне (у 1,1 разы) нарматыву якасці па цвёрдых часціцах (недыферэнцыяванае па складзе пыл/аэразоль) назіраўся ўсходні вецер хуткасцю 2 м/с, тэмпература паветра складала +13,9°С, адносная вільготнасць 82%).
У паветры Мазырскага прамузла ў раёне в.Пянькі 1 кастрычніка сярэднесутачная канцэнтрацыя ЦЧ-10 перавышала нарматыў якасці ў 5 разоў (назіраўся ўсходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,3°С да +17,4°С, адносная вільготнасць – ад 60% да 73%), 2 кастрычніка – у 3 разы (назіраўся ўсходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +11,7°С да +14,3°С, адносная вільготнасць – ад 67% да 91%), 3 кастрычніка – у 1,6 разы (назіраліся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,2°С да +16,4°С, адносная вільготнасць – ад 76% да 93%), 4 кастрычніка – у 1,5 разы (назіраліся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-4 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +13,8°С да +21,6°С, адносная вільготнасць – ад 53% да 93%), 5 кастрычніка – у 2,2 разы (назіраліся паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 3-5 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +14,8°С да +19,9°С, адносная вільготнасць – ад 50% да 91%).
На станцыі фонавага маніторынгу Бярэзінскі запаведнік (раён в.Дамжэрыцы) 1 кастрычніка сярэднясутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц (недыферэнцыяванае па складзе пыл/аэразоль) складала 1,2 ГДК. Перавышэння нарматыву якасці па цвёрдых часціцах фракцыі памерам да 10 мікрон зафіксаваныя на працягу чатырох дзён: 1 кастрычніка – у 2,4 разы (назіраўся усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 1-4 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,0°С да +18,0°С, адносная вільготнасць - ад 54% да 95%), 2 кастрычніка - у 1,6 разы (назіраліся ўсходні вецер хуткасцю 1-3 м/с, смуга, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +8,1°С да +13,8°С, адносная вільготнасць – ад 67% да 95%), 3 кастрычніка – у 1,2 разы (назіраўся усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +10,4°С да +15,6°С, адносная вільготнасць - ад 83% да 96%), 4 кастрычніка - у 1,1 разы (пераважаў усходні, паўднёва-ўсходні вецер хуткасцю 2-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +12,7°С да +19,2°С, адносная вільготнасць - ад 66% да 85%).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў