Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
16.06.2022

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за перыяд 9 - 16 чэрвеня 2022 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 9 па 16 чэрвеня 2022 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без зменаў.

Узроўні магутнасці дозы гама–выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродна складаюць 0,10 мкЗв/гадз (10 мкР/гадз), у Гомелі і Магілёве - 0,12 мкЗв/гадз (12 мкР/гадз), што адпавядае шматгадовым значэнням.

Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін-0,51 мкЗв/гадз (51 мкР/гадз), Слаўгарад – 0,18 мкЗв/гадз (18 мкР/гадз).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў