Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
09.06.2022

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь за перыяд 2 - 9 чэрвеня 2022 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 2 па 9 чэрвеня 2022 года радыяцыйная абстаноўка ў Рэспубліцы застаецца без зменаў.
Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/гадз (10 мкР/гадз), у Магілёве - 0,11 мкЗв/гадз (11 мкР/гадз), у Гомелі - 0,11 мкЗв/гадз (11 мкР/гадз), што адпавядае шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін-0,49 мкЗв/гадзіну (49 мкР/гадзіну), Слаўгарад – 0,19 мкЗв/гадзіну (19 мкР/гадзіну).

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў