Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя ў перыяд з 22 па 29 мая 2025 года радыяцыйная абстаноўка ў рэспубліцы застаецца без змен.
Узроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Мінску, Брэсце, Віцебску і Гродне складаюць 0,10 мкЗв/г, у Гомелі – 0,11 мкЗв/г, у Магілёве – 0,12 мкЗв/г, што адпавядае ўсталяваным шматгадовым значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,48 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,18 мкЗв/г.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies