выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
09.12.2024

Інфармацыя аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па стане на 9 снежня 2024 года

Па дадзеных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя радыяцыйная абстаноўка ў Рэспубліцы застаецца стабільнай, без змен.
Па стане на 9 снежня 2024 года ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання ў Брэсце, Гродне, Мінску і Віцебску складаюць 0,10 мкЗв/г, у Гомелі – 0,11 мкЗв/г, у Магілёве – 0,13 мкЗв/г, што адпавядае шматгадовым усталяваным значэнням.
Больш высокія ўзроўні магутнасці дозы гама-выпраменьвання захоўваюцца ў пунктах пастаяннага кантролю, размешчаных у зонах павышанага радыеактыўнага забруджвання: Брагін – 0,40 мкЗв/г, Слаўгарад – 0,18 мкЗв/ч.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты